Міжнародны форум русістаў «Коммуникативные позиции русского языка в славянском пограничье: двуязычие и межъязыковая интерференция”

Сустрэча з намеснікам Старшыні Акадэміі навук Балгарыі Васілам Нікалавым

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі наведаў намеснік Старшыні Акадэміі навук Балгарыі, член-карэспандэнт, доктар гістарычных навук Васіл Нікалаў. У рамках рабочай сустрэчы з удзелам адміністрацыі Цэнтра, дырэкцыі Інстытута мовазнаўства, доктара Honoris Causa Сафійскага ўніверсітэта прафесара Г.А. Цыхуна, загадчыка аддзела славістыкі і тэорыі мовы Н.А. Снігіровай былі абмеркаваны найбольш актуальныя пытанні далейшага двухбаковага супрацоўніцтва з Балгарыяй у галіне навукі і культуры.

Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас на перадапошнюю сустрэчу.

Наша летняя сустрэча ў межах асветніцкіх лекцый-дыскусій,  арганізаваных Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа і філіялам Дом-музей І з’езда РСДРП, будзе прысвечана агляду лексічных працэсаў, якія адбываліся ў беларускай мове на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў.

Кардынальныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным, эканамічным і сацыяльным жыцці краіны паўплывалі на развіццё і функцыянаванне мовы. Гэты кароткі час з’яўляецца своеасаблівым этапам, на працягу якога адбылася вялікая колькасць моўных змен, асабліва ў сферы лексікі, што маюць некаторыя спецыфічныя рысы.

“Міждысцыплінарная метадалогія даследаванняў у сферы моўнай палітыкі (на прыкладах краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы)”

14 чэрвеня 2018 г. у 16.00 у аўд. 47 на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск, вул. К. Маркса, 31) адбудзецца воркшоп “Міждысцыплінарная метадалогія даследаванняў у сферы моўнай палітыкі (на прыкладах краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы)”. Праводзіць прафесар універсітэта Сэнт-Эндрус у Шатландыі  Томаш Камусэла (Tomasz Kamusella), аўтар шматлікіх кніг, сярод іншага, фундаментальнай “The Politics of Language and Nationalism in Modern Central Europe” (Palgrave MacMillan, 2012. xxviii + 1140 p.). Мова імпрэзы – руская.

Беларусы на Волзе

24–26 мая 2018 года ў Кастрамскім дзяржаўным універсітэце адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дні славянскага пісьменства. Славянскія мовы і дыялекты як аснова духоўна-маральнага і грамадзянскага выхавання». Канферэнцыя была арганізавана ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў на 2018–2020 гг. па выкананні дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Кастрамскім дзяржаўным універсітэтам.

Выйшла кніга Аляксея Бурыкіна «“Слово о полку Игореве”. Текст, язык, автор».

У выдавецтве “Петербургское Востоковедение” выйшла кніга Аляксея Бурыкіна «“Слово о полку Игореве”. Текст, язык, автор». Выданне мае характар навуковай бомбы: у выніку шматгадовага и мнагамернага вывучэння тэксту «Слова...» пецярбургскі лінгвіст Аляксей Аляксеевіч Бурыкін прапанаваў пераканаўчую навуковую тэорыю, кім мог быць аўтар гэтага знакамітага помніка.
 
Тэорыя А.А. Бурыкіна грунтуецца на інтэрдысцыплінарных звестках; паводле іх аўтарам аказаўся не невядомы пясняр, дружыннік або летапісец, але незвычайна адораны чалавек, імя якога было вядома і раней, – дойлід, мастак, залатых спраў майстар, перакладчык з грэчаскай мовы Кузьмішча Кіянін.

Беларуская дыялекталогія: матэрыялы і даследаванні. Вып. 5

БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯЛЕКТАЛОГІЯ: МАТЭРЫЯЛЫ І ДАСЛЕДАВАННІ / Зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэд. В.М. Курцова, Л.П.Кунцэвіч. – Вып. 5. - Мінск: РУП “Выдавецкі дом “Беларус. навука”, 2018. – 403 с.
 
Пяты выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі і тэкстаграфіі. Значная частка прац у зборніку - гэта апрацаваныя архіўныя, а таксама этнаграфічныя лексічныя матэрыялы са спадчыны беларускіх народных гаворак ХІХ-ХХІ стст. Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў з розных рэгіёнаў Беларусі прадстаўлена абмежавана. У тэкстаграфічную частку кнігі ўключаны галоўным чынам запісы з дзяржаўнага беларуска-расійскага, беларуска-польскага і беларуска-латышскага памежжа.
Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, спісы скарачэнняў і іншыя звесткі.
 
Зборнік робіць важны ўклад у рэалізацыю фундаментальнага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» і з’яўляецца запатрабаваным сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто займаецца родным словам.

Русак Валянціна Паўлаўна узнагароджана медалём Францыска Скарыны

Запрашаем на чарговую сустрэчу.

17 траўня, на Ушэсце, супрацоўніца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Алена Ляшкевіч прачытае лекцыю Позневясновыя святы: ад Юря да Купалля. Лекцыя адбываецца ў межах цыклу, ініцыяванага Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Домам-музеем І з’езду РСДРП.

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі”

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ў канцы красавіка правёў у г. Любань Мінскай вобласці Рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі”, прымеркаваны да Года малой радзімы. Выбар рэгіёна быў невыпадковы. Любанскі раён займае ўнікальнае геаграфічнае становішча: ён ахоплівае дзве геаграфічныя зоны – Цэнтральную Беларусь і Усходняе Палессе. На гэтых землях беражліва захоўваюцца многія народныя традыцыі, а забытыя – адраджаюцца.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы