Гісторыя роднага краю ў тапонімах

29–30 красавіка 2019 года супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Таццяна Аліферчык (сектар этналінгвістыкі і фальклору) і Вадзім Шклярык (аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі) выступілі членамі журы другога тура рэспубліканскага этапу конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў ва ўзросце 13–17 гадоў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Рукапісы беларуска-татарскага паходжання XVII стагоддзя ў фондах бібліятэкі Лейпцыгскага ўніверсітэта

Старшы навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы Тарэлка Міхаіл Уладзіміравіч на працягу двух месяцаў знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы ў г. Гале (Германія). У час камандзіроўкі была працягнута праца па даследаванні рукапісу беларуска-татарскага паходжання XVII ст., так званага хамаіла, які захоўваецца ў фондах бібліятэкі Лейпцыгскага ўніверсітэта (сігнатура B.or.280). Да нашых часоў захаваліся сотні рукапісаў татараў Вялікага княства Літоўскага канца XVI – пачатку ХХІ стст, якія змяшчаюць тэксты на арабскай, цюркскай, беларускай і польскай мовах запісаныя арабскім пісьмом. Яны ёсць у дзяржаўных кнігасховішчах Беларусі, Літвы, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Германіі, Латвіі, а таксама ў прыватных зборах. Але пераважная большасць гэтых рукапісаў датуецца ХІХ – пачаткам ХХ стст., у той час як рукапісаў XVI – XVII стст. захаваліся лічаныя адзінкі. Таму даследаванне менавіта гэтага помніка мае вельмі важнае значэнне. Пры гэтым мы не ведаем, як гэты рукапіс апынуўся ў Германіі. Вядома толькі, што на пачатку XVIII ст. ён ужо быў там.

Сустрэча з эстонскімі вучонымі

28 сакавіка адбылася сустрэча першага намесніка дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літатуры НАН Беларусі А.А. Лукашанца і дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылова з прадстаўнікамі Эстонскага літаратурнага музея – Марэ Кыйвэ (загадчык аддзялення фалькларыстыкі, дырэктар Цэнтра эстонскіх перадавых даследаванняў, доктар філасофіі), Пірэт Воолад, (старшы навуковы супрацоўнік аддзялення фалькларыстыкі, доктар філасофіі), Андрэс Купер'янаў (навуковы супрацоўнік аддзялення фалькларыстыкі, магістр філасофіі).

Сустрэча адбылася ў межах міжнароднага навукова-даследчага беларуска-эстонскага праекта, у якім удзельнічаюць у тым ліку супрацоўнікі сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута.

Адбыўся даследчы візіт у Беларускую бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане

Пры падтрымцы праекта MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts) па пашырэнні прафесійных кантактаў старшы навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы Вольга Фурс 8–13 сакавіка 2019 г. наведала Беларускую бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане, Вялікабрытанія.

Рыхтуемся да Дня пісьменства ў Слоніме

У Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В. Петрышэнкі 14-га сакавіка прайшло пасяджэнне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці 1 верасня 2019 года. У пасяджэнні прыняў удзел член Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў.

Адбыўся круглы стол “Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай медыцынскай тэрміналогіі”.

20 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбыўся круглы стол “Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай медыцынскай тэрміналогіі”. На пасяджэнні былі абмеркаваны актуальныя праблемы сучаснага стану беларускай медыцынскай тэрміналогіі; пытанні яе функцыянавання ў двухмоўным соцыуме; узровень лексікаграфічнай кадыфікацыі паняццяў і тэрмінаў, што ўжываюцца ў сферы медыцыны і аховы здароўя.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы