Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
21 лютага 2018 года
праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю
БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СФЕРЫ SACRUM: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ
Праблемнае поле канферэнцыі:
– богаслужбовая практыка, асвета і пісьменства як фактары станаўлення і развіцця еўрапейскіх нацыянальных моў;
– функцыянаванне беларускай мовы ў рэлігійнай сферы жыцця сучаснага грамадства і ў літургічнай прасторы;
– гісторыя ўжывання беларускай мовы ў рэлігійнай кніжнасці і практыцы богаслужэння.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская
Праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт удзельнікаў
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца
да 5 лютага 2018 года
У заяўцы ўказваюцца: прозвішча, імя, месца працы (краіна, установа), пасада, вучоная ступень, вучонае званне, назва даклада, кантактны тэлефон, паштовы і электронны адрасы, неабходнасць браніравання гасцініцы.
Тэкст даклада падаецца ў электронным (фармат RTF) і раздрукаваным выглядзе ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі.
Памер даклада – да 20 000 друкаваных знакаў у рэдактары Word for Windows, надрукаваных шрыфтам Times New Roman-14, інтэрвал 1,5. Першы радок справа – прозвішча і ініцыялы аўтара, краіна, горад. Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках згодна з патрабаваннямі ВАК Беларусі і падаюцца ў канцы тэксту ў алфавітным парадку.
Калі ласка, дасылайце заяўкі на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, вул. Сурганава, 1/2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220072.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.
inlinasbel@tut.by hs65_2011@mail.ru Тэл.: +375-17-284-27-18