21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбудзецца круглы стол прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы
Да абмеркавання прапануецца наступнае кола праблем:
- сучасныя дасягненні і актуальныя пытанні функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму;
- роля акадэмічнай навукі ў забеспячэнні патрэб моўнай практыкі ў краіне;
- магчымасці і перспектывы выкарыстання беларускай мовы як рэальнага сродку стасункаў у адукацыйнай, навуковай, заканадаўчай і іншых сферах грамадскага жыцця;
- традыцыйнае і наватарскае ў вырашэнні моўнага пытання ў Беларусі: асэнсаванне пазітыўнага вопыту;
- нацыянальныя мовы ў сучасным свеце як сродак захавання культурнай адметнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці;
- мова навукі і адукацыі як неабходны элемент фарміравання нацыянальнай ментальнасці;
- нацыянальная мова і нацыянальная ідэя беларусаў.
Да ўдзелу ў круглым стале запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вядучыя вучоныя розных галін навукі, педагагічныя работнікі, журналісты, аматары роднага слова.
Пачатак у 15-00, аўд. 302