Курсы ствараюцца ў рамках кластара “Міжнародная школа беларускай мовы і літаратуры” як форма ўкаранення і практычнай рэалізацыі вынікаў навукова-даследчай працы інстытута
Мэта курсаў – папулярызацыя беларускай мовы
Курсы “Беларуская мова”
Агульныя задачы:
- – актывізацыя і паглыбленне ведаў аб лексічнай і граматычнай сістэмах беларускай мовы;
- павышэнне культуры маўлення;
- усведамленне беларускай мовы як базавай каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа;
- пашырэнне кругагляду і фарміраванне светапогляду.
Катэгорыі слухачоў:
курсы “Беларуская мова”: усе, хто цікавіцца беларускай мовай.
Умовы навучання:
курсы “Беларуская мова” – бясплатна.
Змест праграмы курсаў
Курсы “Беларуская мова”
Тэмы:
- Беларуская мова на сучасным этапе: сістэма, статус, функцыянаванне
- Беларуская мова на лінгвістычнай карце свету
- Помнікі пісьменства як крыніца асэнсавання гісторыі Беларусі
- Паходжанне беларускіх слоў
- Сучасная беларуская арфаграфія і праблемы культуры пісьмовай мовы
- Культура мовы: арфаэпічныя і граматычныя нормы
- Стылістыка беларускай мовы
- Руска-беларуская і беларуска-руская перакладная лексікаграфія
- Дынаміка лексічнай нормы і яе адлюстраванне ў тлумачальных слоўніках
- Беларуская тэрміналогія: сучасны стан і праблемы стандартызацыі
- Беларуская тапанімія ў яе сувязі з матэрыяльнай і духоўнай культурай народа
- Сістэма беларускіх прозвішчаў. Гісторыя, сучасны стан, праблемы ўпарадкавання
- Нацыянальны корпус беларускай мовы. Выкарыстанне ў моўнай практыцы
- Беларускія народныя гаворкі. Сучасны стан і праблемы захавання
Запіс на курсы ажыццяўляецца ў перыяд з 01.03.2017 па 31.03.2017.
Пачатак заняткаў: з 5-га красавіка 2017 года.
Электронны адрас: inlinasbel@tut.by
Кансультацыі па тэлефоне: +375-17-284-27-18.