На працягу 20–25 мая беларуская навуковая дэлегацыя ў складзе І.Л. Капылова, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, В. М. Курцовай, загадчыка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, І. М. Скварцовай, загадчыка аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і І.У.
Працы, падрыхтаваныя да друку ў аддзеле гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”)
- Галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы членам-карэспандэнтам НАН Беларусі Аляксандрам Мікалаевічам Булыкам падрыхтаваны да друку новы тып слоўніка ў беларускай гістарычнай лексікаграфіі “Гісторыка-этымалагічны слоўнік іншамоўных слоў у старабеларускай мове” (рукапіс знаходзіцца ў выдавецтве “Беларуская навука”).
У названай лексікаграфічнай працы (яе аб’ём амаль 70,0 аўтарскіх аркушаў) прадстаўлены запазычанні старабеларускай мовы, паказаны час іх першай пісьмовай фіксацыі, значэнне, ужыванне
Адбыўся круглы стол «Акадэмічная лексікалогія і лексікаграфія: набыткі і перспектывы», прысвечаны 40-годдзю выхаду «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (1977–1984)
28 мая 2024 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбыўся круглы стол «Акадэмічная лексікалогія і лексікаграфія: набыткі і перспектывы», прысвечаны 40-годдзю выхаду «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (1977–1984).
Першым да прысутных з прывітальнымі словамі звярнуўся дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Лявонавіч Капылоў, які адзначыў ролю «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах, 6 кнігах, створанага ў Інстытуце мовазнаўства пад рэдакцыяй К. К. Атраховіча (Кандрата Крапівы), у развіцці нацыянальнага мовазнаўства. У гэтым грунтоўным для свайго часу выданні зафіксавана больш за 105 тысяч лексічных адзінак, тэрміналагічных і фразеалагічных словазлучэнняў. Нягледзячы на аддаленасць у два пакаленні карыстальнікаў з моманту выхаду слоўнік, як слушна заўважыў І. Капылоў, і сёння застаецца адной з найважнейшых лексікаграфічных крыніц, якая максімальна поўна апісвае лексіку сучаснай беларускай мовы.
КРУГЛЫ СТОЛ “АКАДЭМІЧНАЯ ЛЕКСІКАЛОГІЯ І ЛЕКСІКАГРАФІЯ: НАБЫТКІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ” (ДА 40-ГОДДЗЯ ВЫХАДУ “ТЛУМАЧАЛЬНАГА СЛОЎНІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ” (1977–1984))
28 мая 2024 г. у 11.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбудзецца круглы стол “Акадэмічная лексікалогія і лексікаграфія: набыткі і перспектывы”, прысвечаны 40-годдзю выхаду “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” (1977–1984).
“Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” ў 5 тамах, 6 кнігах, створаны ў Інстытуце мовазнаўства пад рэдакцыяй К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы), адыграў важную ролю ў развіцці нацыянальнага мовазнаўства. У ім зафіксавана больш за 105 тысяч лексічных адзінак, тэрміналагічных і фразеалагічных словазлучэнняў. Сёння слоўнік з’яўляецца адным з выданняў, якое максімальна поўна апісвае лексіку сучаснай беларускай мовы і служыць універсальным даведнікам па семантыцы слоў, граматыцы, стылістыцы, фразеалогіі і нарматыўным ужыванні лексічнага складу мовы.
Адбылася лекцыя С. М. Запрудскага “Слоўнік неалагізмаў Цішкі Гартнага (публіцыстыка): прэзентацыя ідэі праекта”.
20 мая 2024 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася лекцыя дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, кандыдата філалагічных навук Сяргея Мікалаевіча Запрудскага “Слоўнік неалагізмаў Цішкі Гартнага (публіцыстыка): прэзентацыя ідэі праекта”.
Як павысіць моўную культуру грамадства?
Дыялогавая пляцоўка ў Астраўцы
На базе дзяржаўнай установы культуры «Астравецкая раённая бібліятэка» былі праведзены дыялогавыя пляцоўкі «Дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь», «Культура мовы – абавязак патрыёта» ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гг. Мерапрыемства было арганізавана сектарам культуры Астравецкага райвыканкама (загадчык Баяровіч В.В.), Астравецкай раённай бібліятэкай (дырэктар Ачарэтава Н.У.) і Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Удзельнікамі дыялогавай пляцоўкі былі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі раёна (бібліятэкары, музейныя супрацоўнікі, клубныя работнікі, настаўнікі, краязнаўцы), а таксама вучні школ г. Астраўца. Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў расказаў пра сутнасць дзяржаўнага білінгвізму ў Беларусі, умовы функцыянавання дзяржаўных моў у сітуацыі білінгвізму, прававое рэгуляванне моўнай сферы ў нашай краіне на розных этапах яе гісторыі. Асобна Ігар Лявонавіч спыніўся на праблеме літаратурных нормаў, расказаў пра выпадкі парушэння акцэнталагічных, лексічных, граматычных і стылістычных нормаў.
ВІНШУЕМ З ЮБІЛЕЕМ
8 красавіка супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры шчыра і сардэчна павіншавалі з 70-годдзем вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Любоў Пятроўну Кунцэвіч.
Усё працоўнае жыццё Любові Пятроўны прайшло ў Нацыянальнай акадэміі навук. У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа яна працуе з 1977 года. З 1978 г. па 1990 г. Л. П. Кунцэвіч працавала ў сектары рускай мовы, з 1990 па 1994 г. – на пасадзе вучонага сакратара інстытута, з 1994 г. па 2010 г. – загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, з 2004 г. па 2014 г. – намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце. Зараз працуе на пасадзе вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі. Яе шлях у вялікую лінгвістычную навуку пачаўся ў 1986 г. з абароны кандыдацкай дысертацыі «Беларуска-руская паралексія: тыпалогія паралекс і паралексічная інтэрферэнцыя». А потым было мноства навуковых даследаванняў самага рознага зместу ў розных галінах мовазнаўчай навукі. Яна аўтар звыш 200 навуковых работ. Вынікам працы ў сектары рускай мовы сталі калектыўныя публікацыі: “Беларуска-рускі паралексічны слоўнік” (1985), “Руская мова ў Беларусі” (манаграфія; 1985), “Супастаўляльнае апісанне рускай і беларускай моў. Марфалогія” (манаграфія; 1989), “Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі” (манаграфія; 1998), руска-беларускі размоўнік “Культура Беларусі” (1993), даведнік “Культура рускага маўлення ў пытаннях і адказах” (1996); хрэстаматыі па беларускай мове “Жывая спадчына” (1992) і “Слова беларускае: з гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі” (1994).