Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды
Сярэдзіна студзеня, хоць на календары і зіма, з’яўляецца гарачай парой для лепшых знаўцаў беларускай і рускай моў. Традыцыйна ў гэты час праходзіць трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах гуманітарнага цыклу.
У якасці членаў журы ў камісіі па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Руская мова» і «Руская літаратура» ў гэтым годзе былі запрошаны супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа А.А Марозава і С.А. Вагнер. Творчая сумесная праца навукоўцаў і Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, якім арганізоўваецца алімпіяда, мае ўжо досыць працяглую гісторыю: вучоныя-мовазнаўцы прымаюць дзейсны ўдзел у алімпіядным руху Міншчыны з 2012 г.
Лекцыя прафесара Ганны Іванаўны Кулеш
23 снежня 2019 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Ганна Іванаўна Кулеш, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прачытала лекцыю на тэму “Фарміраванне лінгвістычных сродкаў беларускамоўных заканадаўчых тэкстаў у ХХ стагоддзі”. Гэта грунтоўнае выступленне адбылося ў рамках стажыроўкі, якую Ганна Іванаўна праходзіць у інстытуце.
Адбыўся круглы стол, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Аркадзія Іосіфавіча Жураўскага
13 снежня 2019 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбыўся круглы стол, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аркадзія Іосіфавіча Жураўскага.
КРУГЛЫ СТОЛ, ПРЫСВЕЧАНЫ 95-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЧЛЕНА-КАРЭСПАНДЭНТА НАН БЕЛАРУСІ АРКАДЗІЯ ІОСІФАВІЧА ЖУРАЎСКАГА
Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі
Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мова-ва імя Якуба Коласа; Мінскі дзярж. лінгвістычны ўн-т ; уклад. A. А. Завадская [і інш.] ; навук. рэд.: A. А. Завадская, Я. В. Волкава. – Мінск: Беларуская навука. – 413 с.
Плытніцтва: тэматычны слоўнік
