Другое выданне "Канкарданса беларускай мовы ХІХ стагоддзя"

У выдавецкім доме “Беларуская навука” выйшла другое, дапоўненае, выданне “Канкарданса беларускай мовы ХІХ ст.” (аўтар-складальнік Н. М. Сянкевіч). Да корпуса тэкстаў дадаліся 18 тэкстаў, якія не ўвайшлі ў першае выданне. На новым матэрыяле створаны ўласна канкарданс, шэсць частотных слоўнікаў, паказальнік слоў і адваротны слоўнік. Камплект канкардансаў мовы асобных аўтараў (В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Ельскага, К. Каганца і К. Каліноўскага) дапоўнены чатырма новымі даведнікамі: канкардансамі мовы Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Янкі Лучыны і Я. Чачота.

Беларускія мовазнаўцы на канферэнцыі «Анамастыка Паволжа» ў Вялікім Ноўгарадзе

З 17 па 20 верасня на базе Гуманітарнага інстытута Наўгародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага (Вялікі Ноўгарад, Расія) прайшла XVII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Анамастыка Паволжа», удзел у якой прынялі прадстаўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа — дырэктар Ігар Капылоў і старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Вадзім Шклярык. З прычыны таго, што гісторыя гэтай канферэнцыі налічвае не адно дзесяцігоддзе (першы такі форум адбыўся ў 1967 годзе ва Ульянаўску), яе праблемнае поле стала шырокім і ўжо не абмяжоўваецца абмеркаваннем толькі паволжскага анамастыкону.

Пайшла з жыцця Корань Ніна Дзмітрыеўна

16 верасня 2019 г. пайшла з жыцця Ніна Дзмітрыеўна Корань.

Уся працоўная біяграфія Ніны Дзмітрыеўны звязана з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа, куды яна прыйшла амаль адразу пасля заканчэння Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1959 г. і адкуль пайшла на заслужаны адпачынак у 1991 г. Аддзел лексікалогіі і лексікаграфіі стаў для яе месцам, дзе адбывалася станаўленне і развіццё вучонага, раскрываліся таленты, фарміраваліся інтарэсы і навуковыя перавагі.

Як гаворыць краіна

У жніўні стартаваў сумесны праект аднаго з самых вядомых сайтаў Беларусі Onliner.by і аператара мабільнай сувязі А1, прысвечаны папулярызацыі беларускіх гаворак як элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны. У фармаце навукова-папулярных артыкулаў пад агульнай назвай «Мова» тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў атрымліваюць інфармацыю пра дыялектныя асаблівасці розных рэгіёнаў Беларусі. У прыватнасці, шляхам супастаўлення лексікі гаворак асобных населеных пунктаў паказваецца шырокі набор абазначальных сродкаў, якія характэрны для той або іншай тэрытарыяльнай разнавіднасці беларускай мовы. Навуковым кіраўніком праекта і аўтарам тэкстаў выступае старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык.

ТАЯМНІЦЫ РОДНАГА СЛОВА СПАСЦІГАЮЧЫ

26 жніўня – 1 верасня па ініцыятыве НАН Беларусі прайшоў тыдзень роднага слова. Яго знакавымі падзеямі сталі Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, выстава навуковых і творчых прац вучоных Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.

ПРАГРАМА НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ "СЛОНІМСКІЯ ЧЫТАННІ - 2019", ПРЫСВЕЧАНАЙ ДНЮ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА, 1 верасня 2019 г.

 

 

 

 

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

Выйшла 2-е выданне манаграфіі В. А. Шклярыка

З друку выйшла 2-е выданне манаграфіі В. А. Шклярыка «Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы». У кнізе на шырокім фактычным матэрыяле (больш за 30 тысяч найменняў), частка якога яшчэ не была ў навуковым звароце, разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці мікратапонімаў з усёй прасторы Усходняга Палесся.

БЕЛАРУСКА-ЎЗБЕКСКІЯ НАВУКОВЫЯ СУВЯЗІ

У цяперашні час у філіяле  “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праходзяць навуковую стажыроўку ўзбекскія калегі – Мусаева Феруза Тараханаўна, кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута ўзбекскай мовы, літаратуры і фальклору Акадэміі навук Рэспублікі Узбекістан, і Жураева Мухтасархон Абдукахараўна, старшы выкладчык Какандскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Узбекістан.

Состоялось заседание экспертного совета по вопросам перевода законодательных актов на белорусский язык

 
Состоялось заседание экспертного совета по вопросам перевода законодательных актов на белорусский язык
Во исполнение поручения Главы государства, данного 1 марта 2019 г. в ходе «Большого разговора с Президентом», при Национальном центре правовой информации создан экспертный совет по вопросам перевода законодательных актов на белорусский язык. 

Захаванне моўнай разнастайнасці – агульная задача чалавецтва

У Рэспубліцы Саха (Якуція) з 30 чэрвеня па 5 ліпеня ў рамках праграмы ЮНЕСКА “Інфармацыя для ўсіх” прайшла Міжнародная канферэнцыя ”Захаванне моў народаў свету і развіццё моўнай разнастайнасці ў кіберпрасторы: кантэкст, палітыка, практыка”. Выбар месца правядзення канферэнцыі невыпадковы: Якуція з’яўляецца ўнікальным рэгіёнам у свеце, на яе тэрыторыі пражывае  больш за 120 нацыянальнасцей, у рэспубліцы вядзецца актыўная работа па захаванні, падтрымцы і развіцці моў, у тым ліку карэнных малалікіх народаў Поўначы, дзейнічаюць рэгіянальныя законы аб статусе родных моў, аб качавых школах, якуцяне свабодна валодаюць дзвюма і больш мовамі.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы