20 лютага 2019 года адбылася імпрэза “Слова як памяць”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і прысвечаная прэзентацыі “Расейска-беларускага слоўніка” (архіўная спадчына 1907―1918) Апанаса Ярушэвіча.
2019 год багаты на важныя для беларускай мовы даты. Сёлета спаўняецца 20 гадоў, як Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы Для беларусаў гэта свята актуальнае і патрэбнае, бо яно дазваляе захаваць сваю нацыянальную і гістарычную памяць, абараніць нашу моўную адметнасць у глабалізаваным свеце.