Віншуем калег!

27 студзеня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай навукі. Напярэдадні ў  Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшоў урачысты сход, прысвечаны святу, на якім  супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа былі ўзнагароджаны граматамі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Віншуем Зяноўку Яўгенію Сяргееўну!

Дырэкцыя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, калегі, сябры віншуюць Зяноўку Яўгенію Сяргееўну з прызначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 год.

Віншуем Голубеву Вікторыю Канстанцінаўну!

Дырэкцыя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, калегі, сябры віншуюць Голубеву Вікторыю Канстанцінаўну з прызначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 год.

XVI МІЖНАРОДНЫ З’ЕЗД СЛАВІСТАЎ

У Бялградзе (Рэспубліка Сербія) 20–27 жніўня 2018 г. прайшоў XVI Міжнародны з’езд славістаў. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята на Пленуме Міжнароднага камітэта славістаў 25 жніўня 2013 г. у Мінску (Беларусь).

І.У. Ялынцава ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі

А.М. Боганева ўзнагароджана Граматай Міністэрства культуры

Віншуем!

Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа арганізаваў для маладых навукоўцаў НАН Беларусі першыя адкрытыя профільныя курсы «Беларуская мова ў навуковай сферы».

Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа арганізаваў для маладых навукоўцаў НАН Беларусі першыя адкрытыя профільныя курсы “Беларуская мова ў навуковай сферы”.

Асноўная мэта курсаў – фарміраванне культуры стварэння пісьмовага навуковага тэксту ў самых пашыраных яго разнавіднасцях (артыкул, дысертацыя, манаграфія, справаздача, анатацыя, экспертыза), культуры вуснага выступлення па навуковай праблематыцы, павышэнне агульнай моўнай кампетэнцыі маладых вучоных.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў V рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані...”

14 снежня ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў V рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані...”, аб’яўленага ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і прымеркаванага да Года малой радзімы.

Ярушэвіч, А. В. Расейска-беларускі слоўнік. Архіўная спадчына

Ярушэвіч, А. В. Расейска-беларускі слоўнік. Архіўная спадчына / А. В. Ярушэвіч ; уклад., уступ. арт. I. У. Галуза; навук. рэд. В. М. Курцова; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нац. архіў Рэспублікі Беларусь. - Мінск : Беларуская навука, 2018. - 351 с.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы