Шлях да поспеху: мова

Усё часцей мы можам пачуць беларускамоўную рэкламу, пабачыць беларускамоўны тэкст на этыкетках тавараў. Выкарыстанне беларускай мовы — значны складнік пазітыўнага іміджу многіх айчынных вытворцаў. Пытанні эфектыўнасці беларускай мовы ў рэкламе абмеркавалі бізнесмены, мовазнаўцы і прадстаўнікі дзяржаўных устаноў падчас круглага стала «Беларуская мова і бізнес». Мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня роднай мовы ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.


Aдбылася сустрэча настаўнікаў школ і гімназій Мінскай вобласці з беларускай мовай навучання з дырэкцыяй і супрацоўнікамі інстытута.

У рамках супрацоўніцтва паміж Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася сустрэча настаўнікаў школ і гімназій Мінскай вобласці з беларускай мовай навучання з дырэкцыяй і супрацоўнікамі інстытута.

Адбылася сустрэча вучняў установы адукацыі “Гімназія № 23 г. Мінска з беларускай мовай навучання” з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі інстытута

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася сустрэча вучняў установы адукацыі “Гімназія № 23 г. Мінска з беларускай мовай навучання” з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі інстытута.

Вобразы ў вясельнай абрадавай паэзіі беларусаў

Пасля доўгіх сакавіцкіх выходных прапануем Вам зноў далучыцца да цыклу асветніцкіх лекцый-дыскусій, якія, нагадваем, арганізаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі і філіялам Дом-музей І з’езда РСДРП.

Адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць”.

21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць”.

Сімвалічна, што праводзіўся навуковы форум у Міжнародны дзень роднай мовы. Праблемнае поле канферэнцыі закранала шмат актуальных пытанняў, звязаных са спецыфікай выкарыстання беларускай мовы ў рэлігійнай сферы як на сённяшнім этапе развіцця грамадства, так і ў мінулым.

.

Пайшла з жыцця Валянціна Пятроўна Лемцюгова

 

 

3 сакавіка 2018 г. пайшла з жыцця Валянціна Пятроўна Лемцюгова, выдатны беларускі вучоны, педагог, доктар філалагічных навук, прафесар.

Aдбылося пасяджэнне круглага стала «Беларуская мова і бізнес»

20 лютага 2018 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала «Беларуская мова і бізнес».

Адбыўся семінар “Сусветная мовазнаўчая славістычная бібліяграфія ў інтэрнэце: прынцыпы функцыянавання і практычнае выкарыстанне ў навуковай дзейнасці”

Па старонках Гістарычнага слоўніка беларускай мовы

22 лютага 2018 года Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа супольна з літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа арганізавалі і правялі імпрэзу “Па старонках Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, прымеркаваную да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемства з’яўлялася часткай навукова-асветніцкіх лекцый-дыскусій, накіраваных на папулярызацыю навуковых дасягненняў айчыннай мовазнаўчай навукі, рэалізацыю адукацыйных  і культурна-рэкрэацыйных мэт.  

Падчас імпрэзы прагучалі выступленні акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова, якія ў чарговы раз падкрэслілі ролю беларускай мовы як найважнейшага культурна-нацыянальнага фактара кансалідацыі нацыі.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы