В.У. Фурс, арганізатар канферэнцыі - доктар філасофіі Ладзіслаў Янавец, В. В. Герасімовіч, Р.Ф. Сахарава
Пры падтрымцы праекта MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts) па пашырэнні прафесійных кантактаў старшыя навуковыя супрацоўнікі аддзела славістыкі і тэорыі мовы, Вольга Віктараўна Герасімовіч і Вольга Уладзіміраўна Фурс, 22–24 лістапада 2018 г. выступілі ў складзе дакладчыкаў на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Svět v obrazech a ve frazeologii II», арганізаванай кафедрай чэшскай мовы педагагічнага факультэта Карлава ўніверсітэта.