29 чэрвеня 2017 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя двухтомнага выдання вядомага замежнага беларусіста Германа Бідэра “Антон Луцкевіч. Беларуская граматыка. Вільня, 1916”, якая была надрукавана ў Альдэнбургскім універсітэцкім выдавецтве. Праца паўстала дзякуючы ініцыятыве выдатнага нямецкага славіста прафесара Карла Гутшмідта, які адкрыў рукапісны тэкст беларускай граматыкі Антона Луцкевіча у бібліятэцы кафедры славістыкі Гамбургскага ўніверсітэта на пачатку 1990-х гадоў ХХ ст.
Заключная лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"
28 чэрвеня (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302
адбудзецца заключная лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.
Тэма лекцыі – “Сістэма беларускіх прозвішчаў. Гісторыя, сучасны стан, праблемы ўпарадкавання”, чытае:
дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Лявонавіч Капылоў.
Навуковая экспедыцыя па моўныя скарбы ў Рэчыцкі раён
З 12 па 18 чэрвеня праходзіла навуковая экспедыцыя супрацоўнікаў аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі ў Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці. У экспедыцыі ўдзельнічалі загадчык аддзела Вераніка Мікалаеўна Курцова, вядучыя навуковыя супрацоўнікі Любоў Пятроўна Кунцэвіч і Тамара Мікалаеўна Трухан, малодшыя навуковыя супрацоўнікі Ірына Уладзіміраўна Галуза і Юлія Леанідаўна Хвіланчук.
РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “ПАРАЎНАННЕ СІСТЭМ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ МОЎ І ДАСЛЕДАВАННЕ АСАБЛІВАСЦЕЙ ІХ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ Ў СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ”, 16 чэрвеня 2017 г.
16 чэрвеня 2017 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве”, прысвечаная 40-годдзю аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей. На абмеркаванне быў вынесены шэраг актуальных праблем беларуска-рускага двухмоўя, супастаўляльнага даследавання лексікі, словаўтварэння, а таксама пытанні лексікаграфіі, перакладу і моўнай адукацыі ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму.
Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці
Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці: зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 19–20 студзеня 2017 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2017. – 418 с.
Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве
Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве: матэрыялы дакладаў Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысв. 40-годдзю аддзела бел.-рус. моўных сувязей (Мінск, 16 чэрвеня 2017 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад агул. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2017. – 280 с.
Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы
Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; уклад.: В.П. Русак [і інш.]; рэдкал.: В.П. Русак, Ю.С. Гецэвіч, С.І. Лысы. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 757 с.
11-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"
21 чэрвеня (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па ад
10-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"
14 чэрвеня (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302
адбудзецца дзясятая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.
Тэма лекцыі – “Беларуская тапанімія ў яе сувязі з матэрыяльнай і духоўнай культурай народа”, чытае:
дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Лявонавіч Капылоў.