Русский язык в современном билингвальном пространстве : сб. науч. ст.

Русский язык в современном билингвальном пространстве : сб. науч. ст. / редкол.: И. В. Елынцева (науч. ред.) [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Я. Коласа. – Минск : Беларуская навука, 2024. – 320 с.

В сборник включены материалы докладов, в которых рассматриваются актуальные вопросы современного состояния и развития русского языка, проблемы функционирования русского языка в условиях билингвизма, проблемы сопоставительных исследований русского языка с национальными языками, вопросы лексикологии и лексикографии, семантики, морфемики и словообразования и т. д., а также теоретические и практические проблемы методики преподавания русского языка в школе и вузе и вопросы обучения русскому языку как иностранному.

Рассчитан на научных работников, преподавателей, аспирантов и всех, кто интересуется проблемами в области русистики и двуязычия. 

Избранные труды по сопоставительному исследованию лексико-семантических систем близкородственных языков

Избранные труды по сопоставительному исследованию лексико-семантических систем близкородственных языков / О. Г. Ванкевич [и др.]; науч. ред.: И. В. Елынцева, О. М. Николаева ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа. – Минск : Беларуская навука, 2024. – 589 с.

Книга включает избранные работы по сопоставительному исследованию семантических систем близкородственных языков, подготовленные сотрудниками отдела белорусско-русских языковых связей Института языкознания им. Якуба Коласа Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси. Статьи напечатаны в отечественных и зарубежных изданиях в период с 2011 по 2023 г.

Рекомендуется специалистам в области семасиологии, лексикологии, лексикографии, полевой теории и компаративистики.

ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ПРАДМЕТАХ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА” І “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА” ЗАВЕРШАНЫ

25–29 сакавіка 2024 г. у Брэсце сабраліся найлепшыя знаўцы беларускай мовы і літаратуры сярод вучняў 9–11 класаў Рэспублікі Беларусь. У заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды прымалі ўдзел па адной камандзе ад кожнай вобласці і г. Мінска, а таксама каманда Ліцэя БДУ. 

Супрацоўніцтва з гімназіяй №22 г. Мінска

29 сакавіка 2024 г. дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Лявонавіч Капылоў і загадчык сектара камп'ютарнай лінгвістыкі Кошчанка Уладзімір Аляксандравіч прынялі ўдзел ў  VIII навукова-практычнай канферэнцыі "Філалагічная навука ў школе: сучасны стан і перспектывы развіцця", што адбылася ў ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска”. Вучоныя выступілі з пленарным дакладам "Электронныя моўныя рэсурсы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў дапамогу настаўніку".

КАБ СТАЦЬ БЕЛАРУСАМІ

ЛіМ, 22 сакавіка 2024 г.

 

«Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам,

бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка

і культура таго, што называецца нацыяй, народам».

Янка Сіпакоў

 

«Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін», – сцвярджае Асноўны Закон Беларусі – Канстытуцыя, якая замацоўвае наяўнасць дзвюх дзяржаўных моў – беларускай і рускай, прадугледжвае іх раўнапраўнае выкарыстанне ва ўсіх важнейшых сферах афіцыйных зносін – дзяржаўна-заканадаўчай, афіцыйна-справавой, палітычнай, адукацыйнай і інш. Але, каб зрабіць свядомы выбар на карысць той ці іншай мовы, трэба быць знаёмым з культурай яе носьбітаў. Ну а для таго, каб гэтыя ўсім вядомыя прапісныя ісціны сталі больш зразумелымі і ўкараняліся ў жыццё, тэорыю неабходна замацоўваць практыкай.

Слоўнік беларускай мовы

Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад. В. П. Русак [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 915 с.
ISBN 978-985-08-3088-3
 
Найбольш поўнае акадэмічнае выданне слоўніка падрыхтавана з улікам моўнай практыкі і тых тэндэнцый, што праявіліся ў сістэме літаратурнай мовы ў першай чвэрці новага тысячагоддзя. У аснову рэестра слоўніка, які ўключае каля 150 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы» 2012 года выдання, дапоўнены лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа вызваць цяжкасці пры нарматыўным напісанні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў беларускай мовы, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, журналістаў, пісьменнікаў, рэдактараў і ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай.

Падрыхтаваны да выдання першы выпуск “Беларускага фальклорна-этналінгвістычнага атласа”

Навукоўцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН падрыхтавалі да выдання першы выпуск “Беларускага фальклорна-этналінгвістычнага атласа”. Пра яго змест карэспандэнту агенцтва “Мінск-Навіны” расказалі ў Акадэміі навук.
Па словах загадчыцы сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Алены Боганевай, у атласе будзе апублікаваны сістэматызаваны комплекс матэрыялаў па беларускай міфалогіі, фалькларыстыцы і этналогіі ў сувязі з картаграфаваннем распаўсюджвання некаторых матываў і сюжэтаў народнай прозы, вераванняў і абрадавых практык на тэрыторыі Беларусі.
 

II Міжнародны навуковы кангрэс «БЕЛАРУСКАЯ МОВА – ГАЛОЎНАЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ НАЦЫІ І ДЗЯРЖАВЫ» (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа), Мінск, 31 кастрычніка – 1 лістапада 2024 г.

Паважаныя калегі!

31 кастрычніка – 1 лістапада 2024 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» адбудзецца II Міжнародны навуковы кангрэс «БЕЛАРУСКАЯ МОВА – ГАЛОЎНАЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ НАЦЫІ І ДЗЯРЖАВЫ» (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа).

Неабходная інфармацыя для ўдзелу ў кангрэсе размешчана ў інфармацыйным лісце.

Запрашаем да ўдзелу!

Мерапрыемствы ў межах дыялогавай моладзевай пляцоўкі «Культура мовы — абавязак патрыёта»

Сучасныя падыходы ў выхаванні маладога пакалення заснаваны на сусветнай гуманістычнай тэндэнцыі захавання і развіцця нацыянальна-культурнай самабытнасці народаў, найважнейшым элементам якой выступае нацыянальная мова. У працэсе навучання патрабуецца падрыхтаваць не проста спецыяліста ў сваёй прафесійнай сферы, а камунікатыўна развітую асобу, з шырокім кругаглядам і сфарміраваным светапоглядам.

11 сакавіка 2024 года для вучняў 9-11 класаў з Мінскай вобласці была прачытана лекцыя, прысвечаная культуры мовы, і праведзены адукацыйны семінар у рамках выканання плана мерапрыемстваў канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах грамадства на 2024-2026 гады. Мерапрыемствы прайшлі на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў межах дыялогавай моладзевай пляцоўкі «Культура мовы — абавязак патрыёта», падрыхтавала і правяла іх навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Анастасія Марозава.

ПАЛАЖЭННЕ аб конкурсе навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…” (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі)

1. Агульныя палажэнні

Конкурс навукова-даследчых работ у галіне мовазнаўства сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнтаў ВНУ (далей – Конкурс), прымеркаваны да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (далей – Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа), – сумесная ініцыятыва Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і рэдакцыі часопіса “Роднае слова”, скіраваная на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы