Насустрач ХХІІІ Дню беларускага пісьменства

Тэлеканал СТВ (ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”) з 29 жніўня па 02 верасня 2016 года штодзённа транслюе цыкл інтэрв’ю з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Сяргеем Гараніным аб беларускім пісьменстве, кніжнасці і адукацыі. Цыкл прысвечаны ХХІІІ Дню беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе будзе праходзіць 3 – 4 верасня у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці.

(Праграма “Раніца. Студыя добрага настрою”, пачатак у 7-45).

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы", 12 – 13 кастрычніка 2016 года

Рознабаковыя культурныя сувязі паміж Італіяй і Беларуссю маюць шматвяковую гісторыю. Яшчэ ў ХVI ст. каралевай Рэчы Паспалітай Бонай Сфорца быў утвораны гурток музыкаў і мастакоў, мэтай дзейнасці якога было ўкараненне і развіццё ў Беларусі светапоглядных і эстэтычных прынцыпаў Італьянскага Рэнесансу. Беларускі асветнік і першадрукар Францыск Скарына, 500-годдзе творчай дзейнасці якога будзе адзначацца ў нашай краіне ў 2017 годзе, завяршыў адукацыю і атрымаў ступень доктара ў Падуанскім  універсітэце.

Абнавіўся Беларускі N-корпус

Выйшаў новы рэліз Беларускага N-корпусу (20160810). У параўнанні з папярэдняй версіяй (~15 млн. словаўжыванняў, 1945 тэкстаў), аб’ём корпусу вырас на ~65 млн. словаўжыванняў і на сённяшні дзень складае каля 80 млн. словаўжыванняў і 185 097 тэкстаў.

Асноўны корпус дазваляе рабіць пошук па аўтарах, гадах (часткова), жанрах (часткова), граматычных прыкметах, пачатковых і ўскосных формах. Усе параметры пошуку можна камбінаваць. Пошук слоў і іх формаў ажыццяўляецца на падставе правапісаў 1957 і 2008 гг., іншыя правапісы пакуль не ўлічваюцца (у распрацоўцы), але ёсць магчымасць шукаць кожную асобную форму: напрыклад, нельга знайсці слова "сьнег" з усімі словаформамі, але можна шукаць асобна словаформы "сьнегам", "сьнезе" і г.д.

Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны

Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны / А. А. Крывіцкі [і інш.]; уклад.: Ф. Д. Клімчук [і інш.]; навук. рэд. Г. А. Цыхун. - Мінск: Беларуская навука, 2016. - 275 с.

ІSBN 978-985-08-2022-8.

Адбылася сустрэча з Бошкам Сувайджычам – старшынёй Міжнароднага камітэта славістаў

У апошні дзень чэрвеня ў інстытутце адбылася сустрэча з Бошкам Сувайджычам – старшынёй Міжнароднага камітэта славістаў.

Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст.

Лексіка  старабеларускай  літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. / І. У. Будзько [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 558 с.

ПОЛАЦКІЯ ДЫЯМЕНТЫ: дыялектны слоўнік

ПОЛАЦКІЯ ДЫЯМЕНТЫ: дыялектны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы i літ., Філ. «Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа» ; навук. рэд. В. М. Курцова. - Мінск : Беларуская навука, 2016. - 116 с.

“Быць чалавекам на зямлі Зямля бацькоў дала мне права...”

 

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася незвычайная для акадэмічнай установы імпрэза: сустрэча ўраджэнцаў Пастаўскага раёна, якія жывуць і працуюць у Мінску.

Міжнародная навуковая канферэнцыя “БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІЯ КУЛЬТУРНА-МОЎНЫЯ ЎЗАЕМААДНОСІНЫ: АД ГІСТОРЫІ ДА СУЧАСНАСЦІ”

Шаноўныя калегі!

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа 4−5 кастрычніка 2016 г. праводзіцца сумесная з Інстытутам славістыкі ПАН Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемаадносіны: ад гісторыі да сучаснасці”

Праблематыка канферэнцыі

• Пытанні міжмоўнага арэальнага ўзаемадзеяння

• Дыялект у беларускім і польскім дыскурсе

•Беларуска-польская лексікаграфія

• Помнікі беларускай і польскай моў як крыніцы вывучэння анамастыкі

Тэматычная сесія “Нацыянальная мова” на “Першым міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры”

6 мая 2016 года на “Першым міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры”, што сёлета праводзіўся ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, працавала тэматычная сесія “Нацыянальная мова”, якая сабрала 39 даследчыкаў-лінгвістаў, культуролагаў, гісторыкаў і філосафаў з Беларусі, Літвы, Расіі, Польшчы і іншых краін.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы