Адметнай падзеяй у жыцці Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа стала прэзентацыя ў лістападзе мінулага года новага выдання. Ім з'яўляецца "Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны". Кніга выйшла ў выдавецтве "Беларуская навука" (2016) пад агульнай рэдакцыяй доктара філалагічных навук, прафесара, вядомага славіста Г. А. Цыхуна.
Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці
Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: В.М. Курцова, Н.А. Снігірова, M. Jankowiak, M. Ostrówka. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 435 с.
Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы
Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: С.Л. Гаранін, І.У. Ялынцава. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 342 с.
Пайшоў з жыцця Мікалай Нілавіч Крыўко
7 снежня не стала нашага калегі — вядомага мовазнаўца, вопытнага лексіколага і лексікографа, кандыдата філалагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Мікалая Нілавіча Крыўко.
Беларуска-польскія ўзаемаадносіны: на шляху да памнажэння набытага
Адметнай падзеяй у грамадскім жыцці Беларусі стаў візіт у нашу краіну ў пачатку снежня маршалка сената Польшчы Станіслава Карчэўскага. Гэты візіт з'яўляецца знакавым не толькі для сферы грамадска-палітычных і эканамічных дачыненняў паміж Беларуссю і Польшчай, але і навуковых, бо сярод мноства запланаваных на час знаходжання мерапрыемстваў было таксама наведанне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Прэзентацыя выдання «ЛІНГВІСТЫЧНЫ МІКРААТЛАС ТУРАЎШЧЫНЫ»
24 лістапада ў 14.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя выдання «Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны».
Выключнае месца ў фарміраванні беларускага этнасу займае Тураў і Тураўшчына – адзін са старажытныых цэнтраў племені дрыгавічоў, што склалі яго аснову.
Міжнародная навуковая канферэнцыя «БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА: АД БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА ДА СУЧАСНАСЦІ», 19–20 студзеня 2017 года
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі,
філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа»
запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА: АД БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА ДА СУЧАСНАСЦІ»,
якая адбудзецца 19–20 студзеня 2017 года
Праблемнае поле канферэнцыі:
- гісторыя станаўлення граматычнай сістэмы беларускай мовы;
- сучасны стан беларускай мовы і яе граматычная нармалізацыя;
- распрацоўка новай нарматыўнай граматыкі і стандарты моўнага нарміравання;
- навуковая і перакладчыцкая дзейнасць Б. Тарашкевіча.
Кітабістыка: гісторыя і сучаснасць
Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі даследаваннямі ў галіне беларускага мовазнаўства, на сустрэчу з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі М.У. Тарэлкам і кандыдатам філасофскіх навук дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта І.А. Сынковай.
Вельмішаноўны і дарагі Генадзь Апанасавіч!
У гэтым годзе Вы адзначаеце свой 80-гадовы юбілей!
Вы дасягнулі такога ўзросту і ўзроўню, калі чалавек Вашага кшталту ўжо не належыць сабе, а становіцца постаццю сімвалічнай і нават міфічнай, якой ганарыцца не толькі наша ніва, але і балгарская і македонская нива, верхня- і ніжнялужыцкая niwa, польская niwa, руская нива, сербская і харвацкая нива/niwa, славацкая niva, славенская njiva, украінская нива, чэшская nίva, а ўласна этымалагічныя сувязі сягаюць балтыйскіх і элінскіх краёў.
З развітальнымі словамі пра калегу
Тужлівы сум агарнуў душу, калі тэлефонны званок данёс нечаканую вестку: Іван Якаўлевіч памёр… Няўтульна і горка… Як шкада, калі гэты свет пакідаюць людзі, адданыя любімай справе, тыя, што не проста прыходзілі штодзённа на працу, а шчыравалі на навуковай ніве, абранай аднойчы для сваёй дзейнасці.
23 кастрычніка не стала Івана Якаўлевіча Яшкіна, вядомага беларускага дыялектолага, мовазнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.