Навукова-практычны семінар “Славянскія тэксты арабскім пісьмом”

1 лютага 2023 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбыўся навукова-практычны семінар “Славянскія тэксты арабскім пісьмом”.

Семінар арганізаваны сектарам усходазнаўства і быў арыентаваны ў першую чаргу на спецыялістаў у сферы гістарычнага мовазнаўства, дыялекталогіі, славістыкі. Увазе ўдзельнікаў семінара быў прадстаўлены кароткі агляд фарміравання этна-канфесійнай групы “літоўскіх татараў” і іх культуры ў працэсе глыбокай сацыякультурнай інтэграцыі ў грамадства ВКЛ. Найбольш значнай часткай культурнай спадчыны іх нашчадкаў – беларускіх, літоўскіх і польскіх татараў – з’яўляецца іх пісьменства, якое можна лічыць важнай крыніцай, што захавала цікавую гістарычную інфармацыю і зафіксавала беларускую і польскую мовы XVII – XIX стст.

Навукова-практычны семінар “Славянскія тэксты арабскім пісьмом”

Шаноўныя калегі!

Нагадваем, што 1 лютага 2023 г. а 11 г. будзе праводзіцца навукова-практычны семінар “Славянскія тэксты арабскім пісьмом”.

Месца правядзення: Сурганава, 1/2, п. 302.

Таксама арганізавана анлайн-трансляцыя на YouTube-канале інстытута:

https://youtu.be/SF6-6-dVYyI

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дарагія сябры!

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2023 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute) і на платформе ZOOM. Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.

 

Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю да 20 лютага па спасылцы:

https://forms.gle/j7MgWZ9ewK5n5D4S8

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю.

Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства!

Тэлефон для даведак: +375 17 270-04-74,

электронная пошта: dyktouka21@gmail.com.

Международная научная конференция «Русский язык в современном билингвальном пространстве», Минск, 27 апреля 2023 г.

Уважаемые коллеги!

27 апреля 2023 г. в ГНУ «Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси» (Институт языкознания имени Якуба Коласа) состоится Международная научная конференция «Русский язык в современном билингвальном пространстве».

Необходимая информация по участию в конференции содержится в информационном письме.

Приглашаем к участию!

Место проведения: ул. Сурганова 1, корп. 2, ауд. 302.

Начало: 10.00

Другая Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 100-годдзя з дня нараджэння М.В. Бірылы)

Шаноўныя калегі!

13–14 верасня 2023 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбудзецца другая Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 100-годдзя з дня нараджэння М.В. Бірылы).

Неабходная інфармацыя для ўдзелу ў канферэнцыі размешчана ў інфармацыйным лісце.

Запрашаем да ўдзелу!

Семінар "Славянскія тэксты арабскім пісьмом"

Рэлігійныя рукапісныя кнігі – кітабы – на працягу стагоддзяў ствараліся прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных групаў Беларусі – беларускімі татарамі, нашчадкамі татараў былога ВКЛ. Гэтыя манускрыпты, напісаныя арабскім пісьмом, змяшчаюць тэксты не толькі на ўсходніх (арабскай і цюркскай), але таксама на старабеларускай і старапольскай мовах.

У МІНСКУ АДБЫЎСЯ ТРЭЦІ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА” І “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

9–13 студзеня 2023 года ў г. Мінску на базе ДУА “Гімназія № 14 г. Мінска” праходзіў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2022/2023 навучальным годзе. У алімпіядзе спаборнічалі вучні дзявятых, дзясятых і адзінаццатых класаў.

У журы ўваходзілі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры сярэдніх школ г. Мінска і вучоныя-філолагі БДУ і МДЛУ. Старшынёй журы была вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вікторыя Іванаўна Уласевіч.

На радзіму з дыпломам

На базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа з 2020 па 2023 г. праходзіў навучанне ў аспірантуры выкладчык Тэрмезскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Рэспубліка Узбексітан) Адзінаеў Цімур Назармадавіч. Тэма дысертацыйнага даследавання “Беларуская і ўзбекская гаданімія ў супастаўляльным аспекце (на матэрыяле назваў унутрыгарадскіх аб’ектаў г. Тэрмеза і г. Гродна)”. Па выніках паспяховага заканчэння аспірантуры Ц.Н. Адзінаеў атрымаў дыплом даследчыка. Віншуем і спадзяёмся, што ў хуткім часе Цімур Назармадавіч атрымае дыплом кандыдата навук і будзе плённа працаваць на ўмацаванне навуковых і культурных сувязей паміж нашымі краінамі.

.

Круглы стол “ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА ЯК ФАКТАР ФАРМІРАВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА САМАВЫЗНАЧЭННЯ” (Мінск, 27 снежня 2022 г.)

Шаноўныя калегі!
Сектар этналінгвістыкі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі плануе правесці круглы стол “ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА ЯК ФАКТАР ФАРМІРАВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА САМАВЫЗНАЧЭННЯ”.
 
Круглы стол будзе праводзіцца 27 снежня 2022 г. а 11 г. у 302 п. (Сурганава, 1/2).
 
ЗАПРОШАНЫЯ ВЫСТУПОЎЦЫ:
 
КОЗЕНКА МІКАЛАЙ АЛЯКСЕЕВІЧ, этнахарэограф, кіраўнік Міжнароднага фестывалю традыцыйнага мастацтва “Берагіня”, кіраўнік узорнага калектыву “Берагіня”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
 
КАЛАЦЭЙ ВЯЧАСЛАЎ ВІКТАРАВІЧ, кандыдат культуралогіі, дацэнт, кіраўнік фальклорнага гурта «Vietakh»
 
ГЛУШКО АЛЯКСЕЙ ВІКТАРАВІЧ, навуковы супрацоўнік лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, намеснік старшыні “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства”

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы