Міжнародная навуковая канферэнцыя “Дынаміка нормаў беларускай літаратурнай мовы” адбудзецца 19–20 лістапада 2026 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У межах форуму прадугледжана пленарнае пасяджэнне і работа чатырох секцый: “Дынамічныя працэсы на розных узроўнях моўнай сістэмы”; “Актуальныя праблемы развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы і фарміравання маўленчых навыкаў”, “Традыцыі і навацыі ў даследаванні гісторыі і дыялекталогіі беларускай мовы”, “Сучасныя тэндэнцыі даследавання мовы пісьменнікаў”.
Запрашаем да ўдзелу!






