Канферэнцыі
ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі»
Шаноўныя калегі!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае Вас прыняць удзел у ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 90-годдзя з дня нараджэння В.П. Лемцюговай), якая адбудзецца 11–12 снежня 2025 года.
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дарагія сябры!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і канал «Культура» Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2025 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute). Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю па спасылцы:
https://forms.gle/rcndsYjES8KmtboV7
Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства!
Тэлефон для даведак: +375 17 270-04-74,
электронная пошта: dyktouka21@gmail.com; dyktouka23@gmail.com
Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця” (да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі)
Запрашаем Вас прыняць удзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця” (да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі), якая адбудзецца 18–19 сакавіка 2025 года.







