Канферэнцыі

Канферэнцыі, якія маюць адбыцца, або адбыліся.

Праграма II Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы"

 

ЦАЛКАМ ПРАГРАМУ ГЛЯДЗІЦЕ ў ДАЛУЧЭННІ

 

Запрашаем прыняць удзел у II Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы"

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ПАСОЛЬСТВА ІТАЛЬЯНСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

9 – 10 кастрычніка 2018 года

праводзяць II Міжнародную навуковую канферэнцыю

 

Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • функцыянаванне ў беларускай мове запазычанняў з італьянскай і лацінскай моў;
  • беларуска-італьянскія моўна-культурныя сувязі ў еўрапейскай камунікатыўнай прасторы: мінулае, сучаснасць, будучыня;
  • вобразы антычнай міфалогіі і паэзіі ў беларускай і італьянскай літаратурах;
  • тыпалогія мастацкай рэфлексіі ў беларускай і італьянскай літаратурах;
  • нацыянальная мова і літаратурная класіка як асновы гуманістычнай сістэмы адукацыі ў сучасным свеце: італьянскі і беларускі вопыт;
  • творчая спадчына італьянскіх мастакоў і архітэктараў у Беларусі;
  • спадчына італьянскага гуманізму ў гістарычных лёсах славянскіх народаў

Рабочыя мовы канферэнцыі: італьянская, беларуская, руская

“ІВАНАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2018” Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная Дню беларускага пісьменства

МЕЖДУНАРОДНАЯ НАУЧНАЯ КОНФЕРЕНЦИЯ «СОВРЕМЕННЫЕ ПРОБЛЕМЫ ЛЕКСИКОГРАФИИ» Lex 2019 (15–19 мая 2019 года, г. Минск, Республика Беларусь)

“Брат і сястра: Юзаф і Антаніна Абрэмбскія – даследчыкі Беларусі”

Беларусь і Польшчу звязваюць сумесная гісторыя, блізкі менталітэт, агульная літаратурная, моўная і культурная спадчына, а таксама плённая творчасць выбітных, сусветна вядомых асоб, якія з’яўляюцца  прадстаўнікамі абодвух народаў (Станіслаў Манюшка, Алаіза Ажэшка, Тадэвуш Касцюшка, Напалеон Орда, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот, Міхал Агінскі і іншыя). Прыемна адзначыць, што навуковыя кантакты паміж нашымі краінамі ў апошнія гады інтэнсіўна развіваюцца і ўмацоўваюцца. Пацвярджэннем таму з’яўляецца і Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі”, якая ўжо стала традыцыйнай, і рэгулярна праводзіцца ў Беларусі і Польшчы. У гэтым годзе канферэнцыя прайшла ў Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі грамадскае аб’яднанне “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”, філалагічны факультэт БДУ, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Польскі інстытут у Мінску. Аб трываласці нашых навуковых стасункаў сведчыць і той факт, што канферэнцыя прайшла ў 27 раз. Сімвалічна, што гэты навуковы форум адбыўся ў Год малой радзімы і быў прымеркаваны да 220-годдзя з дня нараджэння класіка сусветнай літаратуры – Адама Міцкевіча, радзімай якога была Навагрудчына.

ПРАГРАМА Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі», прысвечанай 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча. 21–23 чэрвеня 2018 г., Мінск

Глядзіце ў далучэнні

Адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць”.

21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць”.

Сімвалічна, што праводзіўся навуковы форум у Міжнародны дзень роднай мовы. Праблемнае поле канферэнцыі закранала шмат актуальных пытанняў, звязаных са спецыфікай выкарыстання беларускай мовы ў рэлігійнай сферы як на сённяшнім этапе развіцця грамадства, так і ў мінулым.

ПРАГРАМА МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ "БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СФЕРЫ SACRUM: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ"

Канферэнцыя "БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СФЕРЫ SACRUM: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ" (інфармацыйны ліст)

Канферэнцыя "БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СФЕРЫ SACRUM: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ" (інфармацыйны ліст)

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы