XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛЕКСІКАГРАФІІ”

Шаноўныя калегі!

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа 23–24 лістапада 2017 г. праводзіцца сумесная з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, Інстытутам лінгвістычных даследаванняў РАН, Інстытутам славістыкі Альпен-Адрыя ўніверсітэта, Інстытутам русістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, Харкаўскім лексікаграфічным таварыствам пры Харкаўскім політэхнічным інстытуце XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы лексікаграфіі.

Праблематыка канферэнцыі:

Метадалагічныя і лінгвістычныя аспекты лексікаграфіі, уключаючы камп'ютарную і корпусную лексікаграфію;

Новыя слоўнікавыя праекты;

Перакладная лексікаграфія;

Тэрмінаграфія, тэрміналагічныя базы і банкі звестак;

Кагнітыўнае тэрміназнаўства і канцэптаграфія;

Аўтарская (пісьменніцкая) лексікаграфія;

Гістарычная лексікаграфія;

Вучэбная лексікаграфія, выкарыстанне лексікаграфічных прадуктаў у камп'ютарнай лінгвадыдактыцы і ў інтэрнэт-дыдактыцы;

Ідэаграфічныя, статыстычныя, анамастычныя і іншыя слоўнікі;

Лексікаграфічнае апісанне дыялектаў, сацыялектаў, жаргонаў і іншых камунікатыўных варыянтаў моў;

Сацыякультурныя і эканамічныя аспекты слоўнікавай дзейнасці.

 

Мяркуюцца наступныя формы ўдзелу: даклад, паведамленне, стэндавы даклад, прэзентацыя.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, нямецкая, англійская.

Па пытаннях работы у канферэнцыі просім звяртацца ў арганізацыйны камітэт па адрасе:

lexicography2017@mail.ru

тэл. 284-02-74

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы