Дырэктар Інстытута мовазнаўства І.Л. Капылоў 1 красавіка прачытаў лекцыю «Нормы дзелавога пісьма» для работнікаў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Ігар Лявонавіч прааналізаваў асноўныя асаблівасці дзелавога стылю маўлення, засяродзіў увагу слухачоў на моўных нормах і магчымых памылках, разгледзеў несупадзенні ў патрабаваннях да афармлення дзелавых дакументаў у розных краінах. Дакладчык прапанаваў моўныя канструкцыі, якія могуць забяспечыць яснасць, дакладнасць і лаканічнасць у дзелавой камунікацыі. Найбольшую зацікаўленасць слухачоў выклікалі правілы змянення прозвішчаў у рускай і беларускай мовах.






