СЕМІНАР ПА ФАЛЬКЛАРЫСТЫЦЫ

2 красавіка 20026 г. прайшла першая частка навуковага семінара па фалькларыстыцы для маладых вучоных, арганізаванага сектарам этналінгвістыкі і фальклору і аддзелам фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў.

Навуковы семінар мае на мэце азнаямленне маладых даследчыкаў з асновамі фалькларыстыкі для далейшага правядзення міждысцыплінарных даследаванняў у межах мовазнаўства і фалькларыстыкі. Семінар запланавана праводзіць у некалькі этапаў, наступныя часткі  будуць уключаць тэмы “Віды і жанры народнай прозы” , “Народны каляндар”, “Народная Біблія” і інш.

Тэмай першай часткі семінара былі “Асновы фалькларыстыкі. Тэрміналогія. Фальклор у шырокім і вузкім сэнсах”,  а таксама “Фалькларыстыка ў яе сувязях з іншымі дысцыплінамі”.

Т. Аліферчык

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы