6 верасня 2025 года праект "LingvoPro" быў паспяхова прадстаўлены на конкурсе "100 ідэй для Беларусі". Платформа, створаная маладымі навукоўцамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Палінай Басалыга і Аленай Путрыч, аб'ядноўвае навуковы падыход з лічбавымі тэхналогіямі для вырашэння практычных моўных задач.LingvoPro прапануе карыстальнікам шаблоны дакументаў, кансультацыі філолагаў, лінгвістычную экспертызу, пераклады, рэдагаванне, нэймінг – усё на базе навуковага і практычнага досведу спецыялістаў.
Платформа стварае надзейную сувязь паміж навукай, бізнесам і грамадствам, робячы сучасныя лінгвістычныя распрацоўкі даступнымі для штодзённага выкарыстання.