Прэзентацыя “Пасланняў Саборных і да Рымлян: на чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай: з паралельнымі месцамі”

7 красавіка 2024 г. у прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска прайшла прэзентацыя “Пасланняў Саборных і да Рымлян: на чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай: з паралельнымі месцамі”, перакладзеных на беларускую мову Біблейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы. Гэта чарговая, 6-я кніга ў серыі “Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста”, выдадзеная Біблейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Біблейскім таварыствам у Рэспубліцы Беларусь.

Э.В. Ярмоленка, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, расказала аб асаблівасцях функцыянавання беларускай рэлігійнай тэрміналогіі, спынілася на пытаннях даследавання і лексікаграфавання рэлігійнай лексікі ў наш час, у прыватнасці распавяла аб “Кароткім царкоўнаславянска-беларускім слоўніку праваслаўнай лексікі” і прааналізавала абраныя яго складальнікамі прынцыпы перакладу  царкоўнаславянізмаў на сучасную беларускую мову.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы