“Ад культуры чытання да культуры асобы”

9 красавіка 2019 г. навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору  А.М. Боганева прыняла ўдзел у адкрытым уроку для вучняў 2 класа пачатковай школы № 39 г. Мінска, прысвечаным беларускім народным казкам. Урок праводзіўся ў рамках адукацыйнага праекта факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя М. Танка “Ад культуры чытання да культуры асобы”. А.М. Боганева расказала дзецям пра запісы казак у фальклорных экспедыцыях, дзеці паглядзелі відэазапіс казкі пра казу-манюку і зайчыкаву хатку, зроблены ў 2006 г. ад Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай 1926 года нараджэння з вёскі Магільнае Уздзенскага р-на Мінскай вобласці. 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы