СУСТРЭЧА МАЛАДЫХ НАВУКОЎЦАЎ І АСПІРАНТАЎ З ПРАДСТАЎНІКОМ ДЗЯРЖАЎНАГА КАМІТЭТА СУДОВЫХ ЭКСПЕРТЫЗ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 сакавіка 2024 г. адбылася сустрэча маладых супрацоўнікаў і аспірантаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа з намеснікам начальніка ўпраўлення фонаскапічных і лінгвістычных экспертыз Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аксёнавым Мікалаем Сяргеевічам. М.С. Аксёнаў выступіў з паведамленнем “Исследование речевой деятельности и ее продуктов в Государственном комитете судебных экспертиз Республики Беларусь”, у якім расказаў пра сутнасць і задачы судовых лінгвістычнай і фонаскапічнай экспертыз, прадставіў іх прадмет і аб’екты, падкрэсліўшы, што ў правядзенні такога роду экспертыз на сучасным этапе функцыянавання Дзяржаўнага камітэта задзейнічаны асобы, якія валодаюць спецыяльнымі лінгвістычнымі ведамі. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што даследаванні ў рамках судовай лінгвістычнай экспертызы накіраваны на вырашэнне задач дыягнастычнага характару, праводзяцца з мэтай вызначэння тых ці іншых лінгвістычных характарыстык тэксту. Адзначыўшы, што тэкст як від экспертнага суправаджэння выяўлення і расследавання злачынстваў функцыянуе ў Дзяржаўным камітэце з 2018 года, М.С. Аксёнаў прадставіў прысутным  аспекты, у якіх на сённяшні дзень з улікам магчымасцей судовых экспертаў Дзяржаўнага камітэта тэкст разглядаецца як аб’ект даследавання.

Падчас сустрэчы было зададзена шмат пытанняў, атрымалася ажыўленая і цікавая дыскусія.

 

І.У. Ялынцава

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы