Мерапрыемствы да 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

У Нацыянальнай акадэміі навук праходзіць чацвёртая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Навука – аснова нашай дзяржаўнасці», прысвечаная 95-годдзю НАН Беларусі.

10 кастрычніка супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства прынялі ўдзел у рабоце секцыі «Уклад сацыяльна-гуманітарных навук ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці». Ігар Лявонавіч Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, выступіў з дакладам «Акадэмічнае мовазнаўства – важнейшы фактар умацавання беларускай дзяржаўнасці».

У час мерапрыемства супрацоўнікі Інстытута атрымалі граматы і падзякі ад Аддзялення гуманітарных навук.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы