Адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблемы захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларускі вопыт і сучасныя праблемы”

12–13 кастрычніка бягучага года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблемы захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларускі вопыт і сучасныя праблемы”.

У рабоце форуму ўзялі ўдзел 54 навукоўцы з Беларусі, Італіі, Польшчы і Украіны. З віншаваннямі да удзельнікаў канферэнцыі звярнуліся намеснік Старышні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік А.В. Сукала, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Стафана Б’янкі, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” акадэмік А.І. Лакотка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.М. Анісім, а таксама прадстаўнікі “Дома італьянскай мовы і культуры “Дантэ” ў Мінску і інш.

На канферэнцыі працавалі 4 секцыі, на якіх былі разгледжаны праблемы гісторыі і сучаснага становішча беларускай і італьянскай моў, культур і літаратур, адзначана шмат гістарычных фактаў і аспектаў супрацоўніцтва паміж нашымі народамі і краінамі на працягу стагоддзяў.

Замежныя госці наведалі музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі.

Канферэнцыя завяршылася дыялогамі па актуальных пытаннях развіцця беларускай і  італьянскай гуманітарыстыкі ў рэзідэнцыі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Зборнік матэрыялаў канферэнцыі рыхтуецца да выдання.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Стафана Б’янкі і намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі анадэмі А.В. Суала

 

Урачыстае адкрыццё канферэнцыі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звяртаецца намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік А.В. Сукала

 

Выступае дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік А.І. Лакотка

 

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў

 

Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец і доктар Сальваторэ Дэль Гаўдзіа

 

Прафесар Міланскага ўніверсітэта Джавана Броджы, дацэнт Балонскага ўнівесітэта Ларыса Пуцылева, прэс-сакратар Балонскага ўніверсітэта Патрыцыя Раманьёлі на пасяджэнні

 

 

 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы