“Мова ў адукацыі, навуцы, заканадаўстве”

21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбудзецца круглы стол прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

Да абмеркавання прапануецца наступнае кола праблем:

  • сучасныя дасягненні і актуальныя пытанні функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму;
  • роля акадэмічнай навукі ў забеспячэнні патрэб моўнай практыкі ў краіне;
  • магчымасці і перспектывы выкарыстання беларускай мовы як рэальнага сродку стасункаў у адукацыйнай, навуковай, заканадаўчай і іншых сферах грамадскага жыцця;
  • традыцыйнае і наватарскае ў вырашэнні моўнага пытання ў Беларусі: асэнсаванне пазітыўнага вопыту;
  • нацыянальныя мовы ў сучасным свеце як сродак захавання культурнай адметнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці;
  • мова навукі і адукацыі як неабходны элемент фарміравання нацыянальнай ментальнасці;
  • нацыянальная мова і нацыянальная ідэя беларусаў.

Да ўдзелу ў круглым стале запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вядучыя вучоныя розных галін навукі, педагагічныя работнікі, журналісты, аматары роднага слова.

Пачатак у 15-00, аўд. 302

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы