Лекцыя на факультэце дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

16 лістапада загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы  Н.В. Паляшчук і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Э.В.  Ярмоленка на факультэце дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка прачыталі навукова-папулярную лекцыю “З гісторыі беларускага слова”. Тэма выступлення “Адзіначка, панна, залатарка: жаночыя найменні ў   старабеларускай мове”  была прымеркавана да Года беларускай жанчыны.   Лектары расказалі, як называлі нашы продкі жанчын паводле сямейных і роднасных адносін, рыс характару, відаў дзейнасці і заняткаў, якія імёны даваліся жанчынам, прачыталі ўрыўкі з даўніх тэкстаў, у якіх апісваюцца жанчыны, а таксама прывялі факты з жыцця Еўфрасінні Полацкай і Сафіі Слуцкай. 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы