КРУГЛЫ СТОЛ “РОЛЯ І МЕСЦА АКАДЭМІКА БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА Ў БЕЛАРУСКІМ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АДРАДЖЭННІ”

20 студзеня 2017 года спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння акадэміка Акадэміі навук Беларусі, вядомага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, пісьменніка-перакладчыка, вучонага-мовазнаўца, аўтара першай беларускай граматыкі, Браніслава Тарашкевіча.

20 студзеня 2017 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці» (19–20 студзеня 2017 г.) будзе праводзіцца КРУГЛЫ СТОЛ “РОЛЯ І МЕСЦА АКАДЭМІКА БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА Ў БЕЛАРУСКІМ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АДРАДЖЭННІ”.

Пачатак работы круглага стала ў 10.00 па адрасе: г.Мінск, вул. Сурганава,1, корп. 2, каб. 302.

 

Запрашаем усіх зацікаўленых асоб!

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы