Школа маладых вучоных «Навука – выбар будучыні»

14–15 мая 2026 года маладыя вучоныя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Марына Глушыцкая і Алена Путрыч прынялі ўдзел у Рэспубліканскай школе маладых вучоных «Навука – выбар будучыні», арганізаванай Універсітэтам НАН Беларусі сумесна з Саветам маладых вучоных НАН Беларусі.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і аб’яднала больш за 300 маладых даследчыкаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых спецыялістаў з розных рэгіёнаў краіны. Работа школы была накіравана на падтрымку і развіццё навуковага патэнцыялу моладзі, папулярызацыю навукі, а таксама фарміраванне навыкаў належнай практыкі навуковай дзейнасці.

15 мая ўдзельнікі працягнулі работу ў профільных секцыях на базе Універсітэта НАН Беларусі. Прадстаўнікі Інстытута мовазнаўства ўдзельнічалі ў секцыі «Даследаванні культуры, мовы і літаратуры», у межах якой абмяркоўваліся актуальныя напрамкі развіцця сучаснай гуманітарнай навукі, міждысцыплінарныя даследаванні і перспектывы прафесійнага росту маладых вучоных.

У рамках школы былі арганізаваны лекцыі і семінары з удзелам вядучых навукоўцаў НАН Беларусі, прадстаўнікоў устаноў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый краіны. Па выніках навучання ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты дзяржаўнага ўзору.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы