
19 сакавіка 2026 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол “Беларуская народная казка ў кніжных ілюстрацыях”, арганізатарамі якога выступілі аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў (Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы) і сектар этналінгвістыкі і фальклору (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа).
Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні мастацкай канцэптуалізацыі і вобразнасці ілюстрацыі беларускай казкі ў гістарычным і сучасным кантэкстах, праблемы папулярызацыі беларускай казкавай спадчыны ў лічбавую эпоху, выкарыстанне штучнага інтэлекту як аднаго з інструментаў мастака-ілюстратара. Акрамя таго адбылася прэзентацыя сайта “Беларуская народная казка” (https://bnkorpus.info/kazki/), зробленага пры непасрэдным удзеле супрацоўнікаў аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ў супрацоўніцтве з праграмістамі і мастакамі. На круглым стале выступілі мастацтвазнаўцы і вядомыя мастакі-ілюстратары – А. Пікулік, В. Лабачэўская, Я. Кот, Р. Цімохава, у дыскусіі прынялі актыўны ўдзел педагогі, мастакі, даследчыкі беларускай казкі, была адзначана неабходнасць правядзення падобных навукова-практычных мерапрыемстваў.
А. Боганева






