
Старшыня Савета маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Алена Путрыч прыняла ўдзел у рабоце канферэнцыі «Фестываль навукі – 2026» у якасці члена журы.

Мерапрыемства было арганізавана ў рамках сумеснай ініцыятывы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ДУА «Гімназія № 13 г. Мінска» і аб’яднала таленавітых школьнікаў, зацікаўленых у навукова-даследчай дзейнасці. Канферэнцыя праходзіла ў дзвюх секцыях: для навучэнцаў 1–7 класаў і 8–11 класаў. Удзельнікі прадставілі шырокі спектр даследаванняў і праектаў, якія ахоплівалі як тэхнічныя, прыродазнаўчыя, так і гуманітарныя напрамкі.






