На Бюро Прэзідыума НАН Беларусі была разгледжана і ўхвалена Канцэпцыя развіцця Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

20 студзеня на Бюро Прэзідыума НАН Беларусі была разгледжана і ўхвалена Канцэпцыя развіцця Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, прадстаўленая дырэкцыяй філіяла. З дакладам, прысвечаным перспектывам акадэмічнай лінгвістыкі, выступіў дырэктар Інстытута І.Л.Капылоў. У дакладзе былі ўзнятыя пытанні статусу і ролі беларускай мовы ў двухмоўным грамадстве, кадравага патэнцыялу і матэрыяльна-тэхнічнай базы інстытута і інш. У абмеркаванні канцэпцыі выступілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік У.Р.Гусакоў, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік А.І.Лакотка, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка дацэнт Д.В.Дзятко, кансультант упраўлення геадэзіі і картаграфіі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь І.У.Бародзіч, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі член-карэспандэнт НАН Беларусі А.А.Лукашанец, намеснік дырэктара Інстытута па навуковай рабоце С.Л.Гаранін і інш.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы