
Сектар усходазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба КоласаЦэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае на семінар:
Арабскаграфічнае пісьменства Беларусі
На беларускіх землях на працягу стагоддзяў ствараліся гэтыя рукапісныя кнігі. Яны змяшчаюць тэксты на арабскай, некаторых цюркскіх, а таксама на беларускай і польскай мовах, запісаныя арабскім пісьмом.
Рэлігійныя і дыдактычныя творы, займальныя аповесці і апісанні рытуалаў, знахарскія і астралагічныя тэксты раскрываюць духоўны свет своеасаблівай культуры.
Усіх, хто жадае навучыцца чытаць кітабы, мы запрашаем на семінар-практыкум. Заняткі плануем пачаць з 15 красавіка 2026 г. (вул. Сурганава, 1/2, аўд. 302).
Прыходзьце! Пакажам, навучым!
Дасылаць заяўкі можна на адрас orientalia.albaruthenica@gmail.com
У заяўцы можна адзначыць пажаданы час заняткаў.
Кантактны нумар: +375298572671.






