5-ыя заняткі навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.

3 мая (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00

адбудзецца пятая сустрэча са слухачамі навукова-асветніцкіх курсаў  “Беларуская мова”.

Сустрэча носіць назву “Да мовы – праз культуру” і пройдзе ў фармаце наведвання Музея старажытнабеларускай культуры пры Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, уваход праз другі паверх).

Сустрэчу правядзе кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры Барыс Андрэевіч Лазука.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы