Віншуем Шклярыка Вадзіма Аляксандравіча!

У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пастанова Прэзідыума НАН Беларусі ад 17 снежня 1995 года № 25) прысуджана прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2017 года ў намінацыі “Лепшая навуковая работа маладых вучоных” Шклярыку Вадзіму Аляксандравічу за манаграфію “Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы” (пастанова Прэзідыума НАН Беларусі № 87 ад 18 снежня 2017 г. “Аб прысуджэнні ў 2017 годзе прэмій, заснаваных НАН Беларусі”.

Дырэкцыя, калегі і сябры шчыра віншуюць Вадзіма Аляксандравіча і жадаюць поспехаў у даследаванні нацыянальнай тапаніміі.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы