
27 сакавіка 2026 г. старшы навуковы супрацоўнік сектара ўсходазнаўства аддзела славістыкі і тэорыі мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Сынкова І. А. правяла майстар-клас, прысвечаны рукапіснай спадчыне беларускіх татар. На сустрэчы, якую арганізавала вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Будзько І. У., прысутнічалі замежныя навучэнцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, грамадзяне Турцыі, Кітая, Туркменістана. Прысутныя змаглі даведацца аб такой унікальнай з’яве культуры, як кітабы, тэфсіры і таджвіды, напісаныя арабскім пісьмом на старажытнай турэцкай, беларускай і польскай мовах. Замежныя госці паспрабавалі самі пачытаць і разабраць старонкі старажытных рукапісаў. Сённяшняя сустрэча пакінула яскравы след у душах навучэнцаў і паспрыяла ўмацаванню культурных стасункаў паміж нашымі краінамі.









