8-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"

31 мая (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302

адбудзецца восьмая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.

Тэма лекцыі – “Сучасная беларуская арфаграфія і праблемы культуры пісьмовай мовы ”, чытае: доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, першы намеснік па навуковай рабоце дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец.

Практычныя заняткі праводзіць: навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук Таццяна Пятроўна Кугейка.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы