«Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы»

Шклярык, В. А. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы / В. А. Шклярык ; навук. рэд. І. Л. Капылоў. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 196 с.

У манаграфіі на шырокім фактычным матэрыяле (больш за 30 тысяч найменняў), частка якога яшчэ не была ў навуковым звароце, разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці мікратапонімаў з усёй прасторы Усходняга Палесся. Робіцца спроба вызначыць месца і ролю назваў дробных геаграфічных аб’ектаў пры вырашэнні пытання аб дыялектным чляненні рэгіёна, выяўленні і ўдакладненні семантыкі мясцовых апелятываў і тэрыторыі іх распаўсюджання ў межах усходнепалескага краю. З улікам мікратапанімічнага матэрыялу ўстанаўліваецца ступень рэліктавасці лексем, якія ўваходзяць у пасіўны слоўнікавы запас жыхароў Усходняга Палесся.

Адрасуецца прафесійным даследчыкам у галіне тапанімікі і дыялекталогіі, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай рэгіянальнай культурай.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы