Беларуская лінгвістыка

-----------------------------------------------------------------------------------------------------------

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ РУКАПІСАЎ ДЛЯ ШТОГОДНІКА «БЕЛАРУСКАЯ ЛІНГВІСТЫКА»

Рэдкалегія штогодніка прымае навуковыя артыкулы па выніках рознааспектных даследаванняў беларускай мовы і параўнальна-супастаўляльнага моўнага вывучэння, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі, матэрыялы ў рубрыку «Хроніка» (інфармацыю пра канферэнцыі, пасяджэнні круглых сталоў і сімпозіумы, якія адбыліся ў навуковым свеце, паведамленні пра юбілеі вядомых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа). Навуковыя артыкулы праходзяць папярэдняе рэцэнзаванне членамі рэдкалегіі або дактарамі / кандыдатамі філалагічных навук, якія прызначаюцца галоўным рэдактарам. Рэдкалегія пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для апублікавання ў часопісе.

Усе матэрыялы дасылаюцца ў рэдкалегію ў папяровым выглядзе ў двух экзэмплярах, а таксама ў электронным выглядзе (тэкст, літаратура, анатацыя, рэзюмэ, пералік скарачэнняў змяшчаюцца ў адным файле, азагалоўленым прозвішчам аўтара). Тэкст набіраецца на камп’ютары ў фармаце Місгоsoft Wогd 6 (і вышэй); памер шрыфта – 14; міжрадковы інтэрвал – 1,5; палі: верхняе і ніжняе – 2,5 см, левае – 3 см, правае – 1,5 см; шрыфт Тіmes New Roman.

Артыкулы размяшчаюцца ў рубрыцы “Навуковыя публікацыі”. Для артыкула неабходна вызначыць індэкс па Універсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК), які друкуецца курсівам у пачатку першай старонкі (з левага боку). Перад назвай артыкула, пададзенай прамым паўтлустым шрыфтам прапіснымі літарамі, па цэнтры курсівам прапіснымі літарамі ўказваюцца ініцыялы і прозвішча аўтара. Аб’ём артыкула (тэкст, літаратура, анатацыя на рускай мове, рэзюмэ на англійскай мове, пералік прынятых абазначэнняў і скарачэнняў) не павінен перавышаць 15 стандартных старонак, аб’ём рэцэнзій – 6 старонак, аб’ём нататак – 3 старонкі. Літаратура, анатацыя, рэзюмэ і пералік скарачэнняў (усё ў двух экзэмплярах) падаюцца на асобных лістах.

Рэзюмэ на англійскай мове з загалоўкам Summary павінна быць кароткім. Пасля рэзюмэ курсівам (памер шрыфта – 12) з левага боку ўказваецца поўная назва месца працы аўтара, з правага боку – дата паступлення рукапісу ў рэдкалегію. Аб’ём анатацыі на рускай мове не павінен перавышаць 100 слоў. Анатацыя афармляецца наступным чынам:

УДК 808.26-54

Я л ы н ц а в а І.У. Персанальныя найменні як поліматываваныя адзінкі словаўтварэння // Беларуская лінгвістыка. 2007. Вып. 59.

Текст аннотации (на русском языке).

Библиогр. – 7 назв. (указваецца колькасць крыніц, якія ў спісе літаратуры не паўтараюцца).

 

Спасылкі на літаратуру ў тэксце афармляюцца шляхам суцэльнай нумарацыі ў квадратных дужках  – [1], [2]… . У выпадку, калі неабходны спасылкі на розныя тамы шматтомнага выдання, яго назва падаецца ў спісе скарачэнняў (напрыклад: ТСБМ – Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т., 6 кн. – Мінск: Гал. рэд. Бел. Сав. энцыклапедыі, 1977–1984), а ў самім тэксце ў круглых дужках пазначаюцца скарачэнне, том і старонка: (ТСБМ, 1, с. 23). Скарачэннем у выглядзе прозвішча пісьменніка абазначаецца таксама назва мастацкага твора, на які аўтар спасылаецца неаднаразова (напрыклад: Быкаў. – Быкаў, В. У. Альпійская аповесць. Дажыць да світання: Аповесці. – Мінск: Маст. літ., 2007. – 333 с.); у тэксце такая спасылка афармляецца ў круглых дужках: (Быкаў, с. 25). Пры спасылцы на электронны рэсурс указваюцца рэжым доступу і дата доступу.

Крыніцы, якія паўтараюцца, нумаруюцца ў агульным пераліку з указаннем старонкі без іншых выхадных даных, напрыклад:

8. Вайнрайх, У. Языковые контакты: состояние и проблемы исследования / У. Вайнрайх; пер. с англ. и коммент. Ю. А. Жлуктенко; вступ. ст. В. Н. Ярцевой. – Киев: Вища шк., 1979. – С. 22.

19. Вайнрайх, У. Языковые контакты: состояние и проблемы исследования. – С. 96.

Старонка навуковай крыніцы, на якую спасылаецца аўтар, адзначаецца ў спісе літаратуры (пад загалоўкам Літаратура); выхадныя даныя кожнай працы павінны змяшчаць назву выдавецтва. У выпадку, калі аўтар спасылаецца на працу ў цэлым, падаецца яе поўная колькасць старонак.  Зноска на старонцы, якая ўтрымлівае неабходныя ўдакладненні ці тлумачэнні, пазначаецца сімвалам *; у выпадку, калі такіх зносак на старонцы некалькі – сімваламі **, *** і г. д.  Літаратура афармляецца ў адпаведнасці  з “Інструкцыяй ВАК па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі” (гл.: http://www.vak.org.by). Спасылкі на неапублікаваныя працы не дазваляюцца.

У тэксце і ў спісе літаратуры назвы прац падаюцца на мове арыгінала, цытаты перакладаюцца на беларускую мову. Прыклады выдзяляюцца курсівам, асобныя словы ў сказах пры неабходнасці – паўтлустым шрыфтам,  значэнні слоў і выразаў – сімваламі ‘’. Падкрэсліванні ў тэксце не дапускаюцца. Прадстаўленыя ў тэксце табліцы павінны мець назву і нумарацыю (калі іх некалькі).

У загалоўку рэцэнзіі падаюцца наступныя звесткі аб рэцэнзуемай працы (на мове вы­дання): аўтар, назва працы, месца выдання, год, колькасць старонак (асобна, калі ёсць, рымскай і арабскай пагінацыі), колькасць карт, схем, малюнкаў і інш. Да этымалагічных нататак, нататак па культуры мовы і навуковых артыкулаў пры неабходнасці дадаецца пералік скарачэнняў (пад загалоўкам Спіс скарачэнняў). У канцы рэцэнзій і нататак з правага боку курсівам адзначаюцца ініцыялы, прозвішча аўтара і ў дужках – горад. Да матэрыялаў, прысвечаных юбілею вучонага, пад назвай “З навуковай спадчыны …” дадаецца невялікі спіс яго найбольш значных прац.

На асобным лісце ўказваюцца звесткі аб аўтару: яго імя, імя па бацьку і прозвішча, нумар кантактнага тэлефона і поўная назва ўстановы, дзе ён працуе.

Асобам, якія навучаюцца ў аспірантуры, дактарантуры ці з’яўляюцца саіскальнікамі вучонай ступені, прадстаўляецца магчымасць першачарговага апублікавання навуковых артыкулаў у год завяршэння навучання.

Аўтары нясуць адказнасць за тое, што накіраваныя ў часопіс “Беларуская лінгвістыка” навуковыя артыкулы і матэрыялы раней не былі надрукаваны або не прыняты да друку іншымі выданнямі.

Рэдкалегія абавязваецца не браць плату за апублікаванне матэрыялаў у часопісе.

 

Рукапісы дасылаюцца на адрас: 220072, Мінск-72, вул. Сурганава, 1, корп. 2. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кантактны тэлефон 270-04-76. Е-таіl: 2840276@mail.ru

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы