Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст.

Лексіка  старабеларускай  літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. / І. У. Будзько [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 558 с.

У  манаграфіі  ўпершыню  ў  айчынным мовазнаўстве паказана станаўленне і функцыянаванне слоўнікавага складу старабеларускай  мовы  з  улікам  жанрава-стылявой  прыналежнасці  помнікаў і  часу  іх  стварэння  (XIV  –  сярэдзіна XVI ст.). Вынікі даследавання і багаты фактычны  матэрыял  знойдуць  выкарыстанне  пры  вырашэнні  актуальных пытанняў  развіцця  беларускай  мовы, пры  стварэнні  абагульняючых  прац  па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, гістарычнай  лексікалогіі,  гістарычнай стылістыцы;   у   выкладчыцкай   практыцы;   у   выкананні міждысцыплінарных праектаў; у разнастайных мерапрыемствах, накіраваных на папулярызацыю мінулага беларускага народа ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.
Адрасуецца  мовазнаўцам,  вучоным  сумежных  навуковых напрамкаў,  выкладчыкам  вышэйшых  навучальных  устаноў, аспірантам, магістрантам, студэнтам

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы