
У зборнік уключаны матэрыялы, прысвечаныя праблемам тэорыі і практыкі лексікаграфіі, яе метадалагічным і лінгвістычным аспектам. Аналізуюцца пытанні тэрмінаграфіі, гістарычнай лексікаграфіі, даследуюцца асобныя віды слоўнікаў, новыя слоўнікавыя праекты, а таксама пытанні прымянення камп’ютарных і корпусных тэхналогій у лексікаграфіі.
Першы выпуск пад назвай “Vocabulum et vocabularium” быў выдадзены ў Харкаве ў 1994 г. У наступныя гады друкаваўся ў Харкаве, Гродне, Санкт-Пецярбурзе.
Выданне адрасавана навуковым работнікам, выкладчыкам, студэнтам, аспірантам і магістрантам філалагічных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца праблемамі лінгвістыкі.