Выгонная, Л. Ц. Фанетыка роднага слова: выбраныя працы / Л. Ц. Выгонная; уклад.: В. П. Русак [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 393 с.
У зборніку змешчаны выбраныя працы доктара філалагічных навук Л.Ц. Выгоннай па актуальных праблемах фанетыкі, фаналогіі, інтанацыі і націску ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, разглядаюцца пытанні перадачы гукавога строю мовы сродкамі арфаграфіі і пунктуацыі. Матэрыялы зборніка знойдуць прымяненне пры асвятленні пытанняў станаўлення і развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняльных прац па фанетыцы і фаналогіі беларускай літаратурнай мовы, у выкладчыцкай практыцы.
Адрасуецца мовазнаўцам, выкладчыкам, аспірантам, магістрантам, студэнтам, школьным настаўнікам.