З рукапіснай спадчыны татараў ВКЛ: тэксты і даследаванні

З рукапіснай спадчыны татараў ВКЛ: тэксты і даследаванні: зборнік навуковых прац / Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і
л-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства; навук. рэд.: І.А. Сынкова, М.У. Тарэлка. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 177 с.

Артыкулы, што змешчаны ў зборніку, закранаюць розныя аспекты вывучэння рукапіснай спадчыны татараў Вялікага Княства Літоўскага. Розныя пісьмовыя помнікі даследуюцца праз прызму мовазнаўства, рэлігіязнаўства, культуралогіі. У другой частцы даецца кадыкалагічнае і бібліяграфічнае апісанне рукапісаў, якія ўпершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак.

Кніга разлічана на шырокае кола даследчыкаў (філолагаў, гісторыкаў, культуролагаў), а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

 

 

 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы