Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна

12 чэрвеня 2025 года ў Чашніках пачала работу навукова-практычная канферэнцыя «Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна».
Арганізатарамі навуковага форуму выступілі Цэнтр даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт. У рабоце канферэнцыі ў вочным і завочным фарматах прымаюць удзел больш за 60 даследчыкаў (гісторыкаў, археолагаў, мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, фалькларыстаў, архівістаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк, настаўнікаў і краязнаўцаў) з Чашнік, Бешанковіч, Брэста, Віцебска, Гродна, Дзяржынска, Мінска і Наваполацка.

Практычнае выкарыстанне нейрасетак мовазнаўцамі

10 чэрвеня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася адкрытая лекцыя праграміста Алеся Булойчыка, аднаго са стваральнікаў Нацыянальнага корпуса беларускай мовы. 

Алесь Булойчык «Нейрасеткі. Практычнае выкарыстанне для мовазнаўцаў»

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа запрашае на адкрытую лекцыю аднаго з стваральнікаў Нацыянальнага корпуса беларускай мовы, праграміста Алеся Булойчыка. Сустрэча будзе прысвечана сучасным тэхналогіям у галіне штучнага інтэлекту.

У праграме сустрэчы:

  • Чаго можна чакаць ад нейрасетак сёння: міфы і рэальнасць.
  • На што варта звяртаць увагу пры працы з сучаснымі тэхналогіямі штучнага інтэлекту.
  • Практычныя прыклады выкарыстання нейрасетак у лінгвістыцы: як і чым яны могуць быць карысныя для мовазнаўцаў.

Дата: 10 чэрвеня (аўторак)
Час: 11:00
Месца правядзення: вул. Сурганава, 1 корп. 2 , аўд. 302

Прэзентацыя выданняў Кастрамскога дзяржаўнага ўніверсітэта ў галіне дыялектнай лексікаграфіі

22 мая ў рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Евразийское гуманитарное пространство: состояние и перспективы развития филологических наук» адбылася прэзентацыя серыі выданняў «Костромские говоры: материалы и исследования»

МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “ЕЎРАЗІЙСКАЯ ГУМАНІТАРНАЯ ПРАСТОРА: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ ФІЛАЛАГІЧНЫХ НАВУК”

20–21 мая 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “ЕЎРАЗІЙСКАЯ ГУМАНІТАРНАЯ ПРАСТОРА: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ ФІЛАЛАГІЧНЫХ НАВУК”.

Удзельнікі канферэнцыі з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Узбекістан абмеркавалі надзённыя пытанні лінгвістыкі, літаратуразнаўства, вывучэння і папулярызацыі нацыянальнай пісьмовай спадчыны, удасканальвання метадалогіі сучасных філалагічных даследаванняў. Актуальнасць мерапрыемства абумоўлена патрэбай глыбокага асэнсавання працэсаў інтэграцыі і дыферэнцыяцыі навуковых ведаў, сінтэзу філалагічных і сацыяльных навук, што ўплывае на перспектывы развіцця мовазнаўства і літаратуразнаўства еўразійскіх краін. На павестцы дня востра абазначана пытанне планавання і выканання сумесных міжнародных інавацыйных праектаў гуманітарнага профілю. 

«Вайна – трагедыя і памяць народа»

 

У Інстытуце мовазнаўства 7 мая 2025 г. адбыўся круглы стол «Вайна – трагедыя і памяць народа», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве

9 красавіка адбылося падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і ДУА “Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска”.

Дагавор аб супрацоўніцтве скіранаваны на правядзенне сумесных даследаванняў па праблемах беларускай культуры, мовы і літаратуры, папулярызацыю прафесійных лінгвістычных ведаў сярод вучняў устаноў  сістэмы сярэдняй адукацыі, навуковай падтрымцы настаўнікаў у арганiзацыi i вядзеннi навукова-даследчай дзейнасцi вучняў, папулярызацыі навукі сярод моладзі.

Сустрэча ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі

11 красавіка ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася сустрэча-прэзентацыя з Ігарам Лявонавічам Капыловым, дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Аляксандрам Віктаравічам Бараноўскім, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, якая была прысвечана вынікам навуковых даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне мовазнаўства і краязнаўства. 
 

Сустрэча з прафесарам В.І. Іўчанкавым: вынікі другой лекцыі і запрашэнне на заключнае мерапрыемства

10 красавіка 2025 года ў Інстытуце мовазнаўства з поспехам адбылася другая лекцыя цыклу выступленняў вядомага навукоўца, доктара філалагічных навук, прафесара Віктара Іванавіча Іўчанкава. Тэма лекцыі – «Маўленчыя густы эпохі: камунікатыўныя выклікі і рызыкі» – выклікала жывы інтарэс у навуковай супольнасці. 

ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ПРАДМЕТАХ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА” І “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА” АДБЫЎСЯ Ў ГОМЕЛІ

24–28 сакавіка 2025 г. адбыўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. У Гомелі сабраліся больш за сто найлепшых знаўцаў беларускай мовы і літаратуры сярод вучняў 9–11 класаў Рэспублікі Беларусь: па адной камандзе ад кожнай вобласці і г. Мінска, а таксама каманда Ліцэя БДУ. 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы