
Сучасныя падыходы ў выхаванні маладога пакалення заснаваны на сусветнай гуманістычнай тэндэнцыі захавання і развіцця нацыянальна-культурнай самабытнасці народаў, найважнейшым элементам якой выступае нацыянальная мова. У працэсе навучання патрабуецца падрыхтаваць не проста спецыяліста ў сваёй прафесійнай сферы, а камунікатыўна развітую асобу, з шырокім кругаглядам і сфарміраваным светапоглядам.
11 сакавіка 2024 года для вучняў 9-11 класаў з Мінскай вобласці была прачытана лекцыя, прысвечаная культуры мовы, і праведзены адукацыйны семінар у рамках выканання плана мерапрыемстваў канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах грамадства на 2024-2026 гады. Мерапрыемствы прайшлі на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў межах дыялогавай моладзевай пляцоўкі «Культура мовы — абавязак патрыёта», падрыхтавала і правяла іх навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Анастасія Марозава.



У вясёлай і займальнай форме прайшла гульня-квэст “Беларуская скарбонка”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, 25 лютага 2024 г. у нядзельнай школе прыхода храма святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі ў г. Мінску. 










