Электронная версія "Кітайска-беларускага. Беларуска-кітайскага слоўніка"

 
З'явілася электронная версія "Кітайска-беларускага. Беларуска-кітайскага слоўніка" (2021 г.), створанага супрацоўнікамі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 
 
Цяпер вы зможаце карыстацца слоўнікам як анлайн, так і ўсталяваць яго сабе на тэлефон ці камп'ютар:
 

ПЛАН мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік У.Р. Гусакоў

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА ў 2000 г. Галоўная мэта
свята – захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

 

з 21 па 28 лютага 2022 г.

Навукова-практычны семінар “Сучасныя формы развіцця рэгіянальнага турызму”

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа сумесна з грамадскай арганізацыяй “Беларускі фонд культуры” арганізаваў навукова-практычны семінар “Сучасныя формы развіцця рэгіянальнага турызму” на базе Нацыянальнага агенцтва па турызме. У рабоце семінара прынялі ўдзел дырэктар Інстытута мовазнаўства І.Л. Капылоў, старшыня ГА «Беларускі фонд культуры» Т.І. Стружэцкі, намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама С.У. Чымбург, дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме П.М. Сапоцька, старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце, дырэктар НВУП «БАЭС Ю.П. Важнік, начальнік аддзела маркетынгу і якасці турысцкіх паслуг Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь І.Г. Брынкевіч, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства В.М. Курцова, галоўны спецыяліст аддзела па спорце і турызме Пастаўскага райвыканкама Я.П. Скрыдлеўскі, Елавая Алена Міхайлаўна, старшы выкладчык кафедры тэхналогій камунікацый і сувязей з грамадскасцю факультэта журналістыкі БДУ. Падчас семінару абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі развіцця турызму на базе Пастаўскага раёна. Было прынята рашэння аб распрацоўцы канцэпцыі развіцця турызму ў рэгіёне і абвяшчэнні Рэспубліканскага конкурсу на лепшую творчую работу, прысвечаную стварэнню брэндынгу раёна.

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Інстытут беларускай культуры (1922–1928): нараджэнне нацыі і нацыянальнай навукі»

25 студзеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Інстытут беларускай культуры (1922–1928): нараджэнне нацыі і нацыянальнай навукі», прысвечаная юбілею першага нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра і юбілею беларускай акадэмічнай навукі. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі ўстановы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.

Падрабязней: https://csl.bas-net.by/news/one-news.asp?id=89568

Акадэмічнае мовазнаўства і сучасная школьная практыка: кропкі судакранання, узаемадзеянне, рэфлексія

Мова – універсальны інструмент спасціжэння свету і ведаў аб ім, на ўсіх узроўнях, ва ўсіх праяўленнях і катэгорыях. Навучальны змест бадай кожнай школьнай дысцыпліны рэалізаваны сродкамі мовы, не кажучы ўжо пра вучэбныя прадметы «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Руская мова» і «Руская літаратура», на якіх сама мова выступае адначасова і аб’ектам вывучэння.

Сферы школьнай адукацыі і лінгвістычнай навукі заўсёды развіваюцца побач, у досыць цесным узаемадзеянні. Калі ўявіць іх у выглядзе лагічных кругоў, то можна ўбачыць і дакладныя кропкі судакранання. Ужо традыцыйнымі сталі сустрэчы акадэмічных мовазнаўцаў і навучэнцаў старшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках правядзення такіх навучальных і навукова-даследчых мерапрыемстваў, як трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Руская мова» і «Руская літаратура» і гарадскія канферэнцыі навучэнцаў у секцыі «Лінгвістыка».

XLI гарадская канферэнцыя навучэнцаў

Традыцыйна ў пачатку года пад эгідай камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама аддзел інтэлектуальнай творчасці Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі праводзіць конкурсы даследчых работ навучэнцаў старэйшых класаў па розных вучэбных дысцыплінах. На працягу некалькіх гадоў вучоныя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа супрацоўнічаюць з арганізатарамі гэтых навуковых мерапрыемстваў, ацэньваючы работы школьнікаў па вучэбных прадметах “Руская мова”, “Беларуская мова”  “Руская літаратура”, “Беларуская літаратура”.

З 17 па 21 студзеня 2022 года праходзіла XLI гарадская канферэнцыя навучэнцаў у дыстанцыйным фармаце ў праграме Zoom. У якасці членаў журы секцыі “Лінгвістыка” (па вучэбным прадмеце “Руская мова”) выступілі старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей кандыдат філалагічных навук Ванкевіч А. Г., старшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі кандыдат філалагічных навук Вагнер С. А.

ТРЭЦІ ЭТАП XXXVIIІ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў МІНСКУ

11–14 студзеня 2022 года ў ДУА “Гімназія № 14 г. Мінска” праходзіў трэці этап XXXVIIІ рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” за 2021/2022 навучальны год у г. Мінску. У алімпіядзе спаборнічалі вучні дзявятых, дзясятых і адзінаццатых класаў.

У журы алімпіяды акрамя настаўнікаў школ і выкладчыкаў ВНУ г. Мінска ўваходзілі і супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”) – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Вікторыя Іванаўна Уласевіч (старшыня журы) і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка (член журы).

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Інстытут беларускай культуры (1922 – 1928: нараджэнне нацыі і нацыянальнай навукі”

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы

25 студзеня 2022 года

г. Мінск, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

вул. Сурганава, д. 15, пак. 110

Беларуская лінгвістыка. Вып. 87

Беларуская лінгвістыка. Вып. 87 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: А.А. Лукашанец (гал. рэд.), В.М. Нікалаева (адк. сакратар) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2021. –  121 с.

Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа): зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 1

Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа): зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 1 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад агул. рэд. І. Л. Капылова ; навук. рэд.: В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава./ навук. рэд. : В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава. – Мінск : Беларуская навука, 2021.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы